Сёння ЦВК разглядала пытанні рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты. Агулам падалі дакументы 55 чалавек, у пятніцу зарэгістравалі 4 групы (Лукашэнка, Гайдукевіч, Няпомняшчых, Ганцэвіч), 10 адкінулі (пераважна групы Статкевіча). Сёння зарэгістравалі толькі адну кандыдатку.
ЦВК не зарэгістраваў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча, спаслаўшыся на тое, што палітык мае судзімасць.
Таксама не зарэгістраваныя «кандыдаты пратэсту» і паплечнікі Статкевіча: Алена Давыдава, Юры Новікаў, Аляксандр Школьнікаў. Адмовілі ў рэгістрацыі і Марыне Адамовіч, жонцы Статкевіча.
Ініцыятыўную групу актывіста з Гродна Мікалая Саляніка не зарэгістравалі, бо нібыта чальцы групы яго не ведалі. У сваю чаргу Салянік заявіў, што яго штогод па 5−6 разоў прыцягваюць да адміністратыўнай адказнасці за палітычную дзейнасць, ён вядомы ў Гродна чалавек і катэгарычна не згодны з тым, што сябры ягонай ініцыятыўнай групы могуць яго не ведаць. Салянік заявіў, што сваім незаконным рашэнне ЦВК правакуе народ на пратэсты.
«Вы не ўяўляеце як бурліць народ, перастаньце нагнятаць абстаноўку! Што вы робіце?» — запытаў ён.
Лідзія Ярмошына заявіла, што Статкевіч і ягоныя паплечнікі хацелі «ўвесці ў калапс працу ЦВК» і сарваць выбары. Яна заявіла, што ў складзе ініцыятыўнай групы «кандыдатаў пратэсту» нібыта была жанчына, інфікаваная каронавірусам. Паводле Ярмошынай, гэтая жанчына нават прыязджала ў ЦВК і «хацела плюнуць у прыёмную, каб заразіць назаўсёды». А калі яе ізалявалі, то яна назвала кантактам першага ўзроўню галоўнага юрыста ЦВК, якому перадавала дакументы.
Ярмошына назвала паводзіны Статкевіча і ягоных паплечнікаў «несумленным"і «подлымі», а апошнія дні «вельмі складанымі» для ЦВК. Ярмошына дадала, што на заўтрашнім паседжанні ЦВК будуць, «на шчасце, адэкватныя людзі», а не паплечнікі Статкевіча.
ЦВК не знайшоў падставаў для адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Наталлі Кісель, намесніцы дырэктара транспартнай кампаніі. Кіраўніком ініцыятыўнай групы з’яўляецца актывіст руху грузаперавозчыкаў Сяргей Штода. З групы, паводле ЦВК, 13 чалавек прадаставілі недакладныя звесткі, але іх проста выкрасляць, засталося 147 чалавек.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…