Новости

Апублікавалі адрасы сайтаў для замовы лекаў

Міністэрства аховы здароўя апублікавала адрасы сайтаў у Інтэрнэце для замовы лекавых сродкаў, паведамляе БЕЛТА.

Дастаўляць лекі маюць права 29 арганізацый. Гэта «СпецАфармацыя» (www.alfaapteka.by), «Бераліна» (www.berolina.by, www.berolina.su), «Кампанія «Інтэрфарм «(www.alfaapteka.by), «Медфарм» (www.mogilev.apteka-adel.by), «Фарммаркет» (www.vitebsk.apteka-adel.by), «Аленфарм-плюс» (www.alfaapteka.by). У пераліку таксама «Амадэй» (www.gomel.apteka-adel.by), «Аптэка № 53» (www.аптэкар.Бел), «Аптэка-63» (www.аптэкар.бел), «Меджэл» (www.alfaapteka.by), «СалюсЛайн» (www.alfaapteka.by), «Аптэкар» (www.аптэкар.бел), «Белерафон» (www.alfaapteka.by), «Віватон плюс» (www.grodno-brest.apteka-adel.by), «ГаленаФарм» (www.alfaapteka.by), «Доктар Таір» (www.kakvapteke.by).

Акрамя таго, гаворка ідзе пра такія арганізацыі, як «Здаровае рашэнне» (www.fito.by) «Інтэрафіцына плюс» (www.remedika.by) «Іскамед» (www.iskamed.by) «Кампавід» (www.shop.l-a.by, www. l-a.by), «ЛКЛ» (www.remedika.by), «Не Ска» (www.shop.l-a.by, www. l-a.by), «Партнёр Медытэк» (www.shop.l-a.by, www. l-a.by), «Ростара» (www.аптэкар.бел), «Табіна» (www.alfaapteka.by) «Фарммаркет-плюс» (www.minsk.apteka-adel.by) «Фітабел» (www.shop.l-a.by, www. l-a.by), «Новамедыка» (www.novmed.by) «Медвакс» (www.aptekat*t.by).

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя звярнулі ўвагу на неабходнасць правяраць адрасы сайтаў арганізацый, якія прапануюць набыць лекавыя сродкі.

Як паведамлялася, пастановай Саўміна ад 14 траўня 2020 года № 285 вызначаныя 29 арганізацый, якія могуць займацца дастаўкай лекавых сродкаў. Дакумент прыняты для выканання ўказа ад 24 красавіка 2020 года № 143 «Аб падтрымцы эканомікі».

Продаж у Інтэрнэце лекаў, што рэалізуюцца без рэцэпту лекара, дазволены часова, да 1 ліпеня 2020 года. Адпаведны пералік прэпаратаў зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя № 27 ад 10 красавіка 2019 года.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024