Міністэрства аховы здароўя апублікавала адрасы сайтаў у Інтэрнэце для замовы лекавых сродкаў, паведамляе БЕЛТА.

Дастаўляць лекі маюць права 29 арганізацый. Гэта “СпецАфармацыя” (www.alfaapteka.by), “Бераліна” (www.berolina.by, www.berolina.su), “Кампанія “Інтэрфарм “(www.alfaapteka.by), “Медфарм” (www.mogilev.apteka-adel.by), “Фарммаркет” (www.vitebsk.apteka-adel.by), “Аленфарм-плюс” (www.alfaapteka.by). У пераліку таксама “Амадэй” (www.gomel.apteka-adel.by), “Аптэка № 53” (www.аптэкар.Бел), “Аптэка-63” (www.аптэкар.бел), “Меджэл” (www.alfaapteka.by), “СалюсЛайн” (www.alfaapteka.by), “Аптэкар” (www.аптэкар.бел), “Белерафон” (www.alfaapteka.by), “Віватон плюс” (www.grodno-brest.apteka-adel.by), “ГаленаФарм” (www.alfaapteka.by), “Доктар Таір” (www.kakvapteke.by).

Акрамя таго, гаворка ідзе пра такія арганізацыі, як “Здаровае рашэнне” (www.fito.by) “Інтэрафіцына плюс” (www.remedika.by) “Іскамед” (www.iskamed.by) “Кампавід” (www.shop.l-a.by, www. l-a.by), “ЛКЛ” (www.remedika.by), “Не Ска” (www.shop.l-a.by, www. l-a.by), “Партнёр Медытэк” (www.shop.l-a.by, www. l-a.by), “Ростара” (www.аптэкар.бел), “Табіна” (www.alfaapteka.by) “Фарммаркет-плюс” (www.minsk.apteka-adel.by) “Фітабел” (www.shop.l-a.by, www. l-a.by), “Новамедыка” (www.novmed.by) “Медвакс” (www.aptekat*t.by).

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя звярнулі ўвагу на неабходнасць правяраць адрасы сайтаў арганізацый, якія прапануюць набыць лекавыя сродкі.

Як паведамлялася, пастановай Саўміна ад 14 траўня 2020 года № 285 вызначаныя 29 арганізацый, якія могуць займацца дастаўкай лекавых сродкаў. Дакумент прыняты для выканання ўказа ад 24 красавіка 2020 года № 143 “Аб падтрымцы эканомікі”.

Продаж у Інтэрнэце лекаў, што рэалізуюцца без рэцэпту лекара, дазволены часова, да 1 ліпеня 2020 года. Адпаведны пералік прэпаратаў зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя № 27 ад 10 красавіка 2019 года.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне