«Краіна з высокай рызыкай каранавіруса». Эстонія забараніла палёты ў Беларусь

Міністр эканомікі і інфраструктуры Эстоніі падпісаў распараджэнне, згодна з якім ад 18 траўня нельга лётаць з Эстоніі ў краіны з высокай рызыкай каранавіруса, такія як Вялікабрытанія, Швецыя, Бельгія, Данія, Турцыя, Беларусь і Расія, паведамляе n*.by са спасылкай на Postimees.

Міністэрства штодня аналізуе эпідэміялагічную сітуацыю ў краінах прызначэння і адкрывае маршруты або абмяжоўвае іх адкрыццё ў адпаведнасці з распаўсюджваннем віруса.

Абмежаванне краін прызначэння, устаноўленае сёння эстонскім міністрам, будзе дзейнічаць з 18 траўня па 7 чэрвеня, пасля чаго Міністэрства эканомікі і камунікацый у супрацоўніцтве з Дэпартаментам здароўя ацэняць далейшую неабходнасць абмежавання.

Як выключэнне абмежаванне паміж Мінскам і Талінам дзейнічае ад 24 траўня бо чакаецца, што людзі вернуцца дадому праз Мінск да 23 траўня.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025