На афіцыйным Прававым форуме Беларусі пачалося грамадзкае абмеркаваньне абноўленага Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (КаАП). Яно будзе доўжыцца да 27 траўня, піша С**бода.
Праца над абнаўленьнем КаАП вялася на даручэньне Аляксандра Лукашэнкі ад 16 сьнежня 2019 году, канцэпцыю абнаўленьняў прадставілі і ўхвалілі на паседжаньні адмысловай камісіі 5 сакавіка.
У новым КаАП увялі розныя катэгорыі правапарушэньняў у залежнасьці ад ступені шкоднасьці і цяжкасьці наступстваў, дыфэрэнцыявалі пакараньні, увялі «прафіляктычныя захады» замест некаторых пакараньняў, пашырылі сьпіс падставаў да вызваленьня ад адказнасьці.
З КаАП, як сьцьвярджаецца, выключылі нормы аб адміністрацыйнай адказнасьці, якія «не запатрабаваны правапрымяняльнікам», «носяць фармальны характар», «страцілі актуальнасьць» або «ахопленыя іншымі мерамі ўплыву».
Грамадзкае абмеркаваньне не абавязвае да зьменаў у праект, а зьяўляецца толькі «формай зваротнай сувязі». Але свае заўвагі можа напісаць любы ахвочы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…