У Гродне адкрыўся рэстаран індыйскай кухні. Пакуль працуе толькі дастаўка

Першы ў Гродне рэстаран індыйскай кухні «Ганга» адкрыўся 16 траўня на вуліцы Калючынскай. З-за каранавіруса адкрыццё перанеслі на месяц.

Рэстаран усходняй кухні адкрыўся ў тым месцы, дзе яшчэ нядаўна працаваў бар «Малако». Уладальнік установы Вініш Бура запрасіў на адкрыццё толькі блізкіх яму людзей. Адкрываў ён «Гангу» паводле індыйскай традыцыі.

«Каранцін перашкодзіў нашым планам, мы планавалі адкрыцца яшчэ ў красавіку. Але зрабілі гэта толькі цяпер, і першы час будзем працаваць толькі з дастаўкай», — кажа ўладальнік.

Вініш Бура жыве ў Беларусі 8 гадоў, ён родам з Індыі. Спачатку ён вучыўся ў медыцынскім універсітэце, а зараз працуе доктарам у шпіталі і паралельна развівае свой бізнэс — крамы з індыйскімі спецыямі.

«У мяне ёсць сябар у Мінску, які некалькі гадоў таму адкрыў там індыйскі рэстаран. Я падумаў: чаму б у Гродна не адкрыць такое месца. Цікавасць да індыйскіх страў тут ёсць, гэта я бачу па сваіх пакупніка[ у краме. Вельмі многія пытаюцца: дзе пакаштаваць сапраўдныя індыйскія стравы. Вось і нарадзілася ідэя рэстарана».

Свой рэстаран Вініш назваў «Ганга» — у гонар маці і індыйскай ракі Ганг. Установа разлічана на 30 чалавек. Інтэр'ер рэстарана нагадвае тыповыя індыйскія рэстараны ў Еўропе.

«Пакуль бушуе каранавірус, мы будзем працаваць з дастаўкай. У меню ў нас больш за сорак розных страў. Арыентуемся на студэнтаў, для іх у нас зніжкі».

Сёння ў Гродне вучыцца больш за 1000 студэнтаў з Індыі і Шры-Ланкі. Але мэта Вініша пазнаёміць менавіта беларусаў з усходняй кухняй.

«Рэстаран не толькі для студэнтаў з усходніх краін, але і для беларусаў. Хачу іх пазнаёміць з сапраўднай індыйскай кухняй».

Адрас: Калючынская, 12
Сайт: ganagrodno.by

Падзяліцца
Меткі: ежазамежжа

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024