Працягваюцца працы над нанясеннем сграфіта над брамай Старога замка ў межах першай чаргі рэканструкцыі. Цяпер браму ўпрыгожваюць партрэты рымскіх імператараў і Стэфана Баторыя. Недарэчнасць у подпісе да аднаго з партрэтаў заўважыў і растлумачыў гродзенскі краязнаўца і блогер Яўген Аснарэўскі.
За ўзор выяваў рымскіх імператараў для брамы Старога замка ўзятыя сграфіта на замку ў Красічыне (Польшча), дзе выкарыстоўваліся партрэты з кнігі Illvstrivm imagines (1517) Fulvio Andrea. На адным з сграфіта на Старым замку пры капіяванні мастак цалкам зблытаў подпіс, змяшаўшы часткі тытула і лацінскія лічбы.
Адлюстраваны імператар Карл V, то бок Сarolvs V на латыні. Відаць, што імя манарха падзелена на дзве часткі Сaro ды lvs. Але калі ў Красічыне гэта зроблена з-за таго, што галава персанажа перашкаджае напісаць імя без разрыву, то ў Гродне, як можна бачыць, месца для нармальнага напісання хапае, тым не менш разрыў перанесены і ў гродзенскі варыянт, — піша Аснарэўскі. — Больш за тое, аўтар не зразумеў і парадкавага нумара імператара і прыткнуў яго да іншай часткі тытулатуры, атрымаўшы загадкавы «vrom». Як я ўжо казаў, віна ляжыць, вядома ж, на навуковым кіраўніку, а не на мастаку, якому далі фотку з Красічына і сказалі «Малюй, мастак!».
Раней Яўген Аснарэўскі разбіраў і іншыя памылкі на выявах у Гродне.
Тэхніка сграфіта характэрная для эпохі Рэнесансу. У Гродне ёсць выкананая ў тэхніцы зграфіта аздоба на Брыгіцкім касцёле XVII ст., таксама зграфіта адкрылі і ў кутняй вежы Лідскага замку. Некаторыя выявы ў дадзенай тэхніцы захаваліся з тыльнага боку Старога замка. Але вось што было намалявана на вежы — невядома. Якіх-небудзь карцін, гравюр або апісанняў да нашага часу не захавалася.
Гісторык Мікалай Волкаў, які з’яўляецца галоўным апанентам існуючага праекта рэканструкцыі Старога замка, кажа пра тое, што ўязная вежа не была дабудавана пры жыцці самога Стэфана Баторыя. Яе пачалі ўзводзіць у 1586 годзе, у канцы якога кароль памёр. Сграфіта, адпаведна, таксама не паспелі зрабіць.
— Партрэт Стэфана Баторыя, лічыце, — даніна памяці каралю. Мы не ведаем, што магло быць намалявана на вежы. І гэта некаторае дапушчэнне, якое мае месца быць, — тлумачыла раней Алена Клімовіч, начальніца упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Сграфіта — тэніка дэкаравання, характэрная для Рэнесансу. Наносіцца адзін пласт тынкоўкі - каляровы. Па ім зверху кладуць яшчэ адзін — белы. Далей мастак зразае белы пласт у патрэбных месцах, каб атрымалася выява. У выпадку замка — гэта профільныя партрэты ў медальёнах, грыфоны ды раслінныя арнаменты.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…