На Дубко, каля гандлёвага цэнтра OldCity, з’явіцца новы адміністрацыйны комплекс. Аўкцыён на права праектавання і будаўніцтва капітальнага збудавання адбудзецца 23 чэрвеня, а 12.00 у будынку гарвыканкаму.
Пра тое, што комплекс СТА і аўтамайстэрняў збіраюцца знесці, было вядома раней. Зараз гарадскія ўлады апублікавалі ўмовы арэнды ўчастка ў 1 га паміж OldCity і будаўніча-мантажным упраўленнем № 6.
Пачатковая сума аўкцыёну за права арэнды зямлі на 5 гадоў - 13 285 рублёў. Задатак складзе 1 328,5 рублёў. Яшчэ амаль паўтара мільёна рублёў (1 438 400 руб.) можа спатрэбіцца на знос пяці капітальных будынкаў і зялёных насаджэнняў у пляме забудовы, а таксама перанос падземных камунікацый.
На месцы майстэрняў з’явіцца комплекс адміністрацыйна-грамадскага прызначэння з прыбудаванымі аб’ектамі абслугоўвання. Гэта будуць будынкі паводле індывідуальнага праекта, ад 2 да 5 паверхаў. Плануецца падземны паркінг.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…