Маштабная інтэлектуальная канферэнцыя для моладзі TEDxYouth@Minsk адбудзецца ў сталіцы 19 верасня. На ёй свае ідэі ў сферы тэхналогій, экалогіі, інклюзіі і культуры прадставяць дзесяць старшакласнікаў з усёй краіны — фіналісты конкурсу «Першыя», сярод якіх два школьнікі з Гродзенскай вобласці. Конкурс праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў TEDxMinsk. Рэгістрацыя на падзею ўжо пачалася. Уваход вольны. Усе спікеры будуць выступаць па-беларуску.
Магчымасць прэзентаваць свае праекты ў сусветна вядомым фармаце TED атрымалі вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў. Журы конкурсу «Першыя» прагледзела больш за сотню відэазаявак і выбрала дзесяць лепшых ідэй. Іх аўтары і выйдуць 19 верасня ў знакаміты чырвоны круг TED з 10-хвіліннай прамовай, якую ўжо зараз рыхтуюць разам з ментарамі - прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Сярод удзельнікаў:
Канферэнцыя TEDxYouth@Minsk адбудзецца ў Беларусі ў другі раз і з’яўляецца часткай сусветнага руху TED у нашай краіне. Па традыцыі прамовы ўсіх спікераў будуць гучаць па-беларуску, бо адна з мэтаў праекта — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і яе вядомасці ў сусветнай прасторы.
«У беларускай моладзі ёсць шмат незвычайных і карысных ідэй, а глабальная місія TED акурат палягае ў тым, каб іх распаўсюджваць. Мы прапануем падлеткам магчымасць падзяліцца сваімі задумамі і быць пачутымі. На канферэнцыі выступяць аўтары сапраўды цікавых праектаў. Яны шмат рыхтаваліся, авалодвалі прамоўніцкім майстэрствам, і іх выступ у сусветна вядомым фармаце можа стаць натхняльным прыкладам для іншых школьнікаў», — адзначыў Мікалай Брэдзелеў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 — генеральнага партнёра канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.
Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.
Гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, абвешчаны ў кастрычніку 2019 года для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў. Цягам навучальнага года школьнікі распрацоўвалі свае праекты ў чатырох тэматычных кірунках — «Экалогія», «Тэхналогіі», «Інклюзія» і «Культура», а таксама бралі ўдзел у крэатонах у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Гродне. Спецыяльна для канкурсантаў быў запушчаны першы беларускамоўны падкаст для моладзі, у якім прафесіяналы з розных сфер дзяліліся парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў.
Больш падрабязнай інфармацыі - на сайце www.generation.A1.by.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…