Фота: pixabay.com
У першым квартале гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га зафіксаваны рост продажаў спіртных напояў. Пра гэта паведамляе Сяргей Ігумнаў, доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі БДПУ ім. М. Танка, доктар псіхіятр-нарколаг вышэйшай катэгорыі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».
— На мой погляд, гэта можна растлумачыць павышаным узроўнем трывожнасці насельніцтва з-за пандэміі каранавіруса. Маштабнасць праблемы, навізна небяспекі і яе недастатковая падкантрольнасць — усе гэтыя фактары адбіліся на тым, што грамадзяне, у тым ліку тыя, якія ў звычайным стане ўжываюць алкаголю мала, сталі шукаць у ім суцяшэнне, — кажа Сяргей Ігумнаў.
Паводле слоў спецыяліста, у нашай культуры спіртныя напоі традыцыйна разглядаюцца як стрэс-пратэктары.
— Аднак спробы здымаць стрэсы такім чынам могуць прыводзіць да алкагольных зрываў, — падкрэсліў Ігумнаў. — А ў людзей, якія знаходзяцца ў дэпрэсіі, спіртное ўзмацняе хваравіты стан і зніжае антысуіцыдальны бар’ер.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…