Ужо 12 чалавек хочуць балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі

Акрамя Канапацкай і Бабарыка, пра свой удзел у выбарах паведаміў былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогій 55-гадовы Валерый Цапкала. Заяву аб гэтым ён апублікаваў у сваім Facebook.

Балатавацца ў прэзідэнты збіраецца і намеснік кіраўніка Асацыяцыі грузаперавозчыкаў 51-гадовая Наталля Кісель. Аб яе вылучэнні паведамляецца на сайце асацыяцыі.

Пра ўдзел у гонцы заявіў і 44-гадовы фермер-блогер з Гомеля Юрый Ганцэвіч. Ён ўжо падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

Таксама змагацца за пасаду прэзідэнта будзе і актывіст «Руху За Свабоду» Павел Спірын. Пра гэта гаворыцца на YouTube-канале.

Яшчэ раней, да свайго затрымання, аб намерах вылучыцца ў кандыдаты паведамляў і Гомельскі 41-гадовы блогер Сяргей Ціханоўскі.

Пра свой намер пайсці ў прэзідэнты не раз казаў «суровы турыст» 39-гадовы Віталь Зялкоўскі.

Акрамя таго, прэзідэнтам хоча стаць і сустаршыня грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» 39-гадовы Андрэй Дзмітрыеў.

Балатавацца збіраецца таксама старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада» 35-гадовы Сяргей Чарачэнь.

Таксама прэзідэнцкія амбіцыі ёсць і ў дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, 43-гадовага старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча.

У лістападзе аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах паведамляў і дзеючы прэзідэнт 65-гадовы Аляксандр Лукашэнка.

Оппозиция не будет выдвигать единого кандидата в президенты

Тот самый «суровый турист» из Беларуси тоже идет в президенты

Нагадаем, выбары прэзідэнта адбудуцца 9 жніўня 2020 года. Рэгістрацыя ініцыятыўных груп у складзе не менш за 100 чалавек скончыцца 15 траўня. Пасля рэгістрацыі ініцыятыўныя групы павінны сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў і здаць іх не пазней чым за 50 дзён да выбараў, гэта значыць з 21 мая па 19 чэрвеня ўключна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025