З’явіліся і зніклі. Колькі каштавалі першыя ў Беларусі платныя тэсты на антыцелы да каранавіруса

У раённай бальніцы Мар'інай Горкі пачалі рабіць платны экспрэс-тэст на антыцелы да каранавіруса. Вынікаў давядзецца чакаць 10−15 хвілін, піша n*.by. Праўда, праз нейкі час магчымасць тэставання там знікла.

Інфармацыя аб тэстах на сайце Мар'інагорскай ЦРБ з’явілася 7 мая.

«Аплачваеце ў касе і з гэтым чэкам прыходзіце да нас у працэдурны кабінет. Накіраванне ад доктара для здачы тэсту не патрэбна», — расказалі ў бальніцы.

Цана — 40 рублёў (для медработнікаў — 36 рублёў).

Такі тэст мусіць паказаць, ці перахварэлі вы ўжо на каранавірус. Праўда, не ва ўсіх, хто перанёс хваробу на нагах, арганізм выпрацоўвае антыцелы.

Праз нейкі час на сайце бальніцы ў раздзеле «Платныя паслугі» з’явілася абнаўленне, згодна з якім з тэстамі пакуль давядзецца пачакаць.

«У сувязі з затрымкай у атрыманні дазвольных дакументаў на правядзенне имунохромотографического тэсту на наяўнасць антыцелаў да інфекцыі COVID-19 дадзеная працэдура часова выключаная з пераліку платных паслуг» — тлумачыць абвестка.

Пра дату правядзення працэдуры адміністрацыя Мар'інагорскай ЦРБ абяцае паведаміць дадаткова і просіць прабачэння.

Пра тое, што Беларусь атрымала пробную партыю тэстаў на вызначэнне антыцелаў да COVID-19, міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік паведаміў 17 красавіка.

«На сённяшні момант мы ведаем кошт тэсту. Улічваючы выдатковасць арганізацыі тэставання, кошт тэсту — парадку 4,2 долара», — удакладніў кіраўнік Мінздароўя 8 траўня у эфіры «БТ».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025