Упершыню ў Беларусі штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» пройдзе ў анлайн-фармаце. Адмыслова да гэтай падзеі, якая адбудзецца 16 мая, Нацыянальны гістарычны музей, відэа сэрвіс VOKA і каманда рок-фолк оперы «Чарадзей» адаптавалі музычны спектакль для паказу ў прамым эфіры. Бясплатная трансляцыя пачнецца, а 21-й гадзіне і будзе даступная для ўсіх ахвотных у любой кропцы свету.
Рок-фолк опера «Чарадзей» напісана беларускім кампазітарам, сцэнарыстам і прадзюсарам Раманам Арловым па матывах летапісных крыніц, дзе згадваецца легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Прэм’ера адбылася ў 2016 годзе ў Белдзяржфілармоніі, затым спектакль быў паказаны каля дзесяці разоў на іншых сцэнічных пляцоўках і ў розных версіях.
Для першай анлайн-праграмы «Ночы музеяў» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь падабраны асобныя нумары з рок-фолк оперы «Чарадзей», якія прагучаць у акустычным выкананні. Разам з галоўнай гераіняй — багіняй Марай (салістка гурта «У нескладовае» Кацярына Поцюс) — гледачы VOKA у прамым эфіры адправяцца на пошукі Усяслава Чарадзея (саліст ансамбля «Купалінка» Уладзімір Сцепанкоў), сустрэнуцца з яго ўнучкай Ефрасінняй Полацкай, князем Мікалаем Радзівілам Чорным і іншымі знакавымі постацямі. А пасля анлайн-паказу оперы, які прадоўжыцца каля дзвюх гадзін, трансляцыя працягнецца ўжо з дворыка Нацыянальнага гістарычнага музея, дзе адбудзецца начны канцэрт.
Прамы эфір16 мая будзе даступны ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі ды іншых краін свету без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу стаць удзельнікам першай у Беларусі «Ночы музеяў» у анлайн-фармаце і ўбачыць усё, што адбываецца ў выставачных залах, з розных ракурсаў, нават знаходзячыся ў сябе дома.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…