Фото: Юрий Смитюк / ТАСС
Апрацоўваць зоны адпачынку ў Гродне пачнуць з наступнага тыдня пры адсутнасці дажджоў. Пра гэта паведамляе Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Апрацоўвацца ад кляшчоў будзе не ўся плошча лясных масіваў, а толькі тэрыторыі ў раёне пешаходных і веладарожак, спортпляцовак і іншых месцаў арганізаванага адпачынку насельніцтва. Ад пешаходных дарожак зона апрацоўкі будзе па абодва бакі на паўтара метра.
Неабходна выключыць або абмежаваць на тры дні наведванне зон адпачынку, дзе праведзены супрацьклешчавыя мерапрыемствы.
Супрацьклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі праводзяць спецыялісты дэзінфекцыйнага аддзялення Гродзенскага занальнага ЦГЭ. Акарыцыдная апрацоўка — гэта комплекс знішчальных мерапрыемстваў па знішчэнні іксодавых кляшчоў.
Выкарыстоўваюць прэпарат, рэкамендуемы Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у бяспечным рэжыме для здароўя людзей і захаванасці прыродных біятопаў. Рэшткавае дзеянне сродка — каля паўтары месяцаў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…