Аўгустоўскі канал на частковым карантыне. Там з’явяцца анлайн-трансляцыі

Аўгустоўскі канал пакуль не адкрыў сезон. Летась да гэтага часу цеплаход «Нёман» ужо курсіраваў з замежнымі турыстамі на борце. Цяпер судна на прыколе. Афіцыйная дата адкрыцця Аўгустоўскага канала невядомая, піша rgazeta.by.

Цеплаход павінен быў выканаць першы рэйс з групай літоўскіх турыстаў 24 сакавіка. Аднак заяўку анулявалі, як і іншыя вясновыя заяўкі. Пра гэта кажа Эдмунд Юткевіч, намеснік генеральнага дырэктара АУП «Гроднамеліаводгас» па эксплуатацыі Аўгустоўскага канала. Тым не менш, каля 60 летніх броней яшчэ не знята.

Пакуль афіцыйная дата адкрыцця Аўгустоўскага канала невядомая, патлумачыла Анастасія Алейнікава, галоўны спецыяліст аддзела фізічнай культуры і турызму ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Пад пагрозай зрыву апынуліся брэндавыя мерапрыемствы, якія праводзіліся на канале.

Новыя фарматы — трансляцыя мерапрыемстваў

— Па раскладзе ў траўні запланавана спаборніцтва па скандынаўскай хадзе «Крочым разам», у ліпені - веламарафон «Суседзі», у жніўні - «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў». У іх меркаваўся ўдзел і беларусаў, і замежнікаў. Пакуль нельга сказаць, што яны адбудуцца: і па прычыне эпідэмічнай сітуацыі ў Беларусі, і з-за таго, што межы суседзяў зачыненыя, — растлумачыў Віктар Салома, галоўны спецыяліст па спорце і турызме Гродзенскага райвыканкама.

У цяперашні час пункт пропуску «Лясная-Рудаўка», які размяшчаецца паблізу воднай артэрыі, зачынены з польскага боку. Разлічваць на гасцей не даводзіцца, а значыць, такія святы губляюць сэнс. Са слоў Анастасіі Алейнікавай, сёння разглядаюцца магчымыя фарматы мерапрыемстваў на канале, уключаючы анлайн-трансляцыі.

Хоць афіцыйнага адкрыцця не было, людзі невялікімі кампаніямі прыязджаюць на Аўгустоўскі канал і адпачываюць у альтанках. Гэта не забараняецца.

Як даглядаюць за каналам

Сёлета да сезона на Аўгустоўскім канале правялі планавыя работы: умацавалі берагі, правялі рамонт шлюзаў і пераходных масткоў, памянялі плот. Як распавёў Эдмунд Юткевіч, асцярогу выклікае змяльчэнне канала. У 2020 годзе ўзровень вады нарасцілі ў 15 сантыметраў за кошт засавак на шлюзах.

У перспектыве з польскага боку павінна прайсці рэканструкцыя прыгранічнага шлюза Кужынец. Гэты вадаспуск злучае беларускі і польскі бакі воднага аб’екта. Яго часта выкарыстоўваюць байдарачнікі і яхтсмэны, якія пачынаюць свой маршрут у польскім Аўгустове.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024