Мітынг і ўскладанне кветак да помніка загінулым воінам і партызанам у парку Жылібера прайшлі ў Гродне з нагоды 75-годдзя заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на рэкамендацыі медыкаў, на свяце прысутнічалі два ветэраны ВАВ.
Свята Перамогі прайшло без традыцыйных народных гулянняў,
выстаў ваеннай тэхнікі і ўрачыстага маршу войскаў Гродзенскага гарнізона. Гарадскія ўлады абмежаваліся толькі невялікім мітынгам і ўскладаннем кветак да брацкай магілы.
Гродзенскі актывіст Мікалай Салянік, заручыўшыся падтрымкай сваякоў і журналістаў, таксама прыйшоў ускласці кветкі. Ужо традыцыйна ў гэты дзень за актывістам сочаць супрацоўнікі міліцыі. Гэтым разам абышлося без затрыманняў. Салянік усклаў кветкі і каля хвіліны прастаяў з плакатам, у якім падзякаваў сваім сваякам за перамогу ў вайне.
Пра затрыманне на 9 траўня паведаміў толькі адзін гродзенец, які вырашыў прыйсці ў мэтах бяспекі ў процігазе. З ім правялі гутарку і адпусцілі.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…