Вызначыцца з тым, чым хочаш займацца па жыцці, развіць кампетэнцыі, неабходныя для пошуку добрай працы, стварэння ўласнага бізнесу або цікавага творчага праекта – усё гэта змогуць удзельнікі бясплатнага курсу “Youth can”, які пачынае сваю працу ў Гродне.

Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца вучні старэйшых класаў сярэдніх школ, студэнты і нядаўнія выпускнікі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку людзі з інваліднасцю, якія маюць высокую матывацыю знайсці сваё месца ў жыцці і стварыць справу свайго жыцця.
20 удзельнікаў курса навучацца вызначаць свае жыццёвыя мэты, планаваць іх рэалізацыю, распрацоўваць бізнес-ідэі і ўласныя праекты.
Асобны блок заняткаў будзе прысвечаны развіццю ўменняў самапрэзентацыі і камунікацыі, прыняцця рашэнняў, крытычнага мыслення, а таксама іншых уменняў, неабходных для самарэалізацыі, планавання сваёй кар’еры, пошуку працы.
Калі: 17 траўня, 23 траўня, 24 траўня, 30 траўня, 31 траўня 2020 года
Праграма навучання складаецца з пяці аднадзённых трэнінгаў, знаёмства з дзейнасцю фірмаў і прадпрыемстваў, заснаваных маладымі людзьмі, кансультавання з боку вопытных ментараў.
Праграма курса
17 траўня – трэнер Антон Янкоўскі
Сесія 1.
10.00-11.30 Ўводзіны ў праграму курса, прадстаўленне арганізатараў. Знаёмства, ўзгадненне мэтаў ўдзелу і правілаў сумеснай працы
11.30-11.50 Перапынак
Сесія 2.
11.50-13.30 Хто такі Я і чаго Я хачу ў гэтым жыцці? Плануем “справу жыцця”: ўвядзенне ў мэтапакладанне
13.30-13.50 Перапынак
Сесія 3.
13.50-15.20 Адкуль бярэцца кар’ерны драйв ці дзе знайсці кропку апоры для рэалізацыі сваіх ідэй. Падвядзенне вынікаў трэнінгу, хатняе заданне
15.20-15.30 Перапынак
Сесія 4.
15.30-17.00 Знаёмімся з паспяховым вопытам рэалізацыі прадпрымальніцкіх ідэй. Госць курса – Лізавета Пералайко, уладальніца студыі прыгажосці “Твіггі”, сацыяльная прадпрымальніца, організатарка клуба для падлеткаў па вывучэнні гісторыі моды і догляду за сабой “Teen Twiggi Club”.
23 траўня – трэнер Сяргей Вялічка
Сесія 1.
10.00-11.30 Асвойваем асновы прадпрымальніцкага мыслення
11.30-11.50 Перапынак
Сесія 2.
11.50-13.30 Што такое лідарства і якія лідарскія кампетэнцыі важна развіваць для пабудовы паспяховай прадпрымальніцкай кар’еры
13.30-13.50 Перапынак
Сесія 3.
13.50-15.20 Знаёмімся з паспяховым вопытам рэалізацыі прадпрымальніцкіх ідэй. Госць курсу -Ірына Другамілава, заснавальніца ТАА «Цэнтр рэкламы «Дизар»
15.20-16.00 Падвядзенне вынікаў трэнінгу, хатняе заданне
24 траўня – трэнер Вітаўт Руднік
Сесія 1.
10.00-11.30 Стварэнне стартапа. Этапы распрацоўкі праекта
11.30-11.50 Перапынак
Сесія 2.
11.50-13.30 Дзе шукаць грошы на рэалізацыю сваёй ідэі
13.30-13.50 Перапынак
Сесія 3.
13.50-15.20 Знаёмімся з паспяховым вопытам рэалізацыі прадпрымальніцкіх ідэй. Госць курса – Аляксей Шота, індывідуальны прадпрымальнік, галоўны рэдактар Hrodna.Life
15.20-16.00 Падвядзенне вынікаў трэнінгу, хатняе заданне
30 траўня – трэнер Назар Шегда
Сесія 1.
10.00-11.30 Што такое маркетынг і як гэта працуе.
11.30-11.50 Перапынак
Сесія 2.
11.50-13.30 Як прасоўваць свой прадукт і дзе шукаць кліента
13.30-14.50 Перапынак
Сесія 3.
14.50-15.20 Знаёмімся з паспяховым вопытам рэалізацыі прадпрымальніцкіх ідэй. Госць курсу – Максим Кажына, уласнік і кіраўнік ТАА «Клініка жаночага здароўя», уласнік і кіраўнік ТАА «ЛабМап»
15.20-16.00 Падвядзенне вынікаў трэнінгу
31 траўня
Сесія 1.
10.00-11.00 Знаёмімся з паспяховым вопытам рэалізацыі прадпрымальніцкіх ідэй. Госць курса – Максім Таранцей, доктар-рэаніматолаг, пераможца рэспубліканскага конкурсу Social Weekend 14, сацыяльны прадпрымальнік, арганізатар Школы па аказанні неадкладнай дапамогі дзецям SpasiKids.
11.00-11.20 Перапынак
Сесія 2.
11.20-12.20 Прэзентацыя распрацаваных бізнес-планаў / канцэпцый прадпрымальніцкіх праектаў. Раунд 1
12.20-12.40 Перапынак
Сесія 3.
12.40-13.40 Прэзентацыя распрацаваных бізнес-планаў / канцэпцый прадпрымальніцкіх праектаў. Раунд 2
13.40-14.00 Перапынак
Сесія 4.
14.00 – 17.00 Урачыстае падвядзенне вынікаў курса. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу прадпрымальніцкіх ідэй.
Заявіцца на ўдзел у курсе можна да 13 траўня, запоўніўшы электронную заяўку.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 33 634 10 41
Арганізатарамі курса з’яўляюцца ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Веб-партал Hrodna.Life, Валанцёрская група «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).


