Па стане на 8 траўня ў Беларусі пацверджана 21 101 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Мінаховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 5484 пацыенты, 121 чалавек з выяўленых раней COVID-19 памерлі.
За апошнія суткі пацверджана 933 новыя выпадкі COVID-19, пяць чалавек памерла, 417 чалавек ачунялі і былі выпісаныя.
Колькасць пацверджаных выпадкаў складае 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў, паведамляе прэс-служба ведамства. Усяго праведзена 240 146 тэстаў на каранавірус (за апошнія суткі - 10 680, гэта больш чым на тысячу ў параўнанні з 7 траўня).
Узровень смяротнасці ад каранавіруса ў Беларусі адзін з самых нізкіх у свеце, падлічылі на «Радыё С**бода». У той жа час Беларусь апераджае большасць краін свету па долі лекараў сярод загінуўшых. Паводле адкрытых дадзеных ад сваякоў і калегаў, сярод медыкаў вядома як мінімум 14 смерцяў. Гэта ў 15 разоў больш, чым у Італіі, і ў 30 разоў больш, чым у ЗША.
Нягледзячы на пандэмію і рэкамендацыі СААЗ перанесці ўсе масавыя сходы людзей, уключна з спартыўнымі, культурнымі і палітычнымі мерапрыемствамі, 9 траўня ў Мінску пройдзе Парад перамогі і святочны канцэрт, а 9 жніўня адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выбарчая кампанія пачынаецца 9 мая.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…