Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 Беларусі пераваліла за 20 тысяч. Памерлі 116 чалавек

Па стане на 7 мая ў Беларусі пацверджана 20 168 выпадкаў коронавируса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў краіне ачунялі і выпісаныя 5067 пацыентаў, афіцыйна памерлі 116 чалавек з выяўленым раней COVID-19 .

За суткі пацверджана 913 новых выпадкаў COVID-19, чатыры чалавекі памерлі, 679 чалавек ачунялі і былі выпісаныя.

Колькасць пацверджаных выпадкаў складае 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 229 466 тэстаў на каранавірусную інфекцыю (за апошнія суткі - 9421).

Мяркуючы па афіцыйных спісах адрасоў пражывання заражаных каранавірусам, складзеным Гродзенскім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, «адзіночных выпадкаў» заражэння ў Гродне практычна няма. Часцей за ўсё заражаныя жылі побач і на карце можна назіраць ачагі. Дакументы, якія трапілі ў сетку, датаваныя 30 красавіка. На карце, створанай паводле гэтых спісаў, Hrodna.life не адзначаў дакладны адрасы прыватных дамоў, каб сем'і, якія жывуць у іх, не падвергліся асуджэнню.

Колькі ўсяго заражаных ў Гродне ў Гродзенскай вобласці зараз, высветліць пакуль не ўдалося: дакладнай інфармацыі ўлады не давалі з 24 красавіка.

З 8 траўня ў Гродне тэсты на каранавірус пачнуць праводзіць і ў лабараторыі малекулярнай медыцыны Гродзенского дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, паведамляе tvgrodno.by. Чакаецца, што там будуць рабіць не менш за 150 тэстаў за змену.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025