Спіс адрасоў дамоў, у якіх жывуць носьбіты каранавіруса ў Гродне, склалі для гарадскога ЖКГ, распавёў Hrodna.Life старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. Дакумент распаўсюдзіў адзін з папулярных Telegram-каналаў 4 траўня.
Дакумент — гэта адказ на запыт старшыні гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя, падпісаны галоўным урачом Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Ён датаваны 30 красавіка. У спісах больш за 250 адрасоў у Гродне, дзе былі выяўленыя пацверджаныя выпадкі Covid-19.
«Так, яны рэальныя, але я не ведаю з якой мэтай чалавек выклаў у інтэрнэт гэтыя спісы. Мы нічога не хаваем. У іх адлюстраваны адрасы, дзе пражываюць людзі раней інфікаваныя каранавірусам. Спісы былі перададзеныя ва УЖРЭП [Унітарныя жыллёвыя рамонтна-эксплуатацыйныя прадпрыемствы — рэд.] Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў з мэтай больш дбайнай дэзінфекцыі і апрацоўкі месцаў агульнага карыстання па дадзеных адрасах», — распавёў Hrodna.life Мечыслаў Гой.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…