Навіны

Найбольш заражаных каранавірусам у Гродне жыве на Дзевятоўцы, Фартах і Вішняўцы. Дзе заражаных менш за ўсё?

Афіцыйныя спісы адрасоў пражывання заражаных каранавірусам, складзеныя Гродзенскім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, дазваляюць зрабіць некалькі высноваў аб распаўсюдзе каранавіруса ў Гродне.

Мяркуючы па афіцыйных спісах, найбольшая колькасць заражаных каранавірусам выяўлена сярод жыхароў раёнаў Дзевятоўка, Фарты, Вішнявец і ў цэнтры. «Адзіночных выпадкаў» заражэння ў Гродне практычна няма — часцей за ўсё тыя, што заразіліся, жылі побач і на карце можна назіраць агмені.

Менш за ўсё заражэнняў у аддаленых ад цэнтра раёнах: у Зарыцы знайшлі тры ачагі заражэння, у Паўднёвым — два, у Баранавічах — тры, у Пагаранах-Кашэўніках — тры.

Спрыяльнай сітуацыя выглядае на Альшанцы: на 30 000 насельніцтва — пяць агменяў. Усё добра на Суворава: на вялікую вуліцу — два адрасы з заражэннем.

Што за спісы?

У Гродне 4 мая выклалі ў сетку больш за 250 адрасоў, дзе былі выяўленыя пацверджаныя агмені Covid-19. Мечыслаў Гой пацвердзіў Hrodna.life, што спісы — не фейк.

Спісы датаваныя 30 красавіка. Іх перадалі ў УЖРЭП [Унітарныя жыллёвыя рамонтна-эксплуатацыйныя прадпрыемствы — рэд.] Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў з мэтай больш дбайнай дэзінфекцыі і апрацоўкі месцаў агульнага карыстання па дадзеных адрасах.

Няма ачагоў - можна не турбавацца?

Заразіцца можна, нават калі ў вашым раёне няма агменяў COVID-19. Памятайце, што асноўныя меры прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі - гэта выкананне правіл асабістай гігіены, «рэспіраторнага этыкету» і сацыяльнага дыстанцыяваньня.

Па словах кіраўніка Расспажыўнагляду, адзін хворы з яркімі прыкметамі каранавіруса можа заразіць трох чалавек, паведамляе ТАСС. Калі гэта бессімптомная хвароба, то адзін такі чалавек здольны інфікаваць яшчэ аднаго чалавека. Каранавірус новага тыпу ў 96% выпадкаў перадаецца кропельным шляхам. Вірус здольны захоўвацца на паверхні 72 гадзіны.

Чаму мы не ўсюды паказалі дакладныя адрасы?

Hrodna.life не адзначаў не карце дакладныя адрасы прыватных дамоў, каб сям'і, якія там жывуць, не падвергліся асуджэнню. Вопыт розных краін паказвае, што заражаных COVID-19 цкуюць суседзі, знаёмыя і незнаёмыя людзі - у сацыяльных сетках.

У Расіі масава дэананімізуюць людзей з каранавірусам — і часта гэта адбываецца з дапамогай унутраных ведамасных дакументаў, якія трапляюць у мэсэнджары і сацсеткі прама ад супрацоўнікаў МУС і лекараў, высветліла «Медуза». Ахвяры такіх зліваў падвяргаюцца ганенню, а іх сем’ям пачынаюць пагражаць незнаёмцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024