5 мая адмянілі забароны на наведванне лясоў у Гродзенскай і Магілёўскай вобласці. Цяпер абмежаванні дзейнічаюць у 36 раёнах Беларусі, паведамляе Мінлясгас.
Забароны захоўваюцца ў 15 раёнах Гомельскай, 13 раёнах Брэсцкай, 7 раёнах Мінскай і 1 раёне Віцебскай вобласці.
Меры ўводзяцца, калі выяўлены высокі клас пажарнай небяспекі. Гэта дапамагае засцерагчы як людзей, як і лясы. Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.
Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі цягне па арт. 15.29 Каап папярэджанне або штраф у памеры да 25 базавых велічынь (675 рублёў). Сёлета адбылося ўжо 665 лясных пажараў на 5,9 тыс. га. Асноўная прычына — чалавек. Пасля дажджоў сітуацыя пачала стабілізавацца. Апошнія некалькі дзён дажджоў не было, і забароны на наведванні пачалі здымаць.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…