Фота: www.facebook.com/Mora-Heradota-114431770244873/
Былы вакаліст гурта Dzieciuki Павел Trabl стварыў уласны праект — MORA HERADOTA. 4 траўня музыкант выпусціў першы кліп — на песню «Julia».
— Канцэпцыя праекта — скрытасць і туманнасць. Кожны можа трактаваць, як яму хочацца, — кажа Павел. — Мне б вельмі не хацелася навязваць сваё бачанне. Думаю, усё будзе больш зразумела пасля выхаду кліпа.
Павел кажа, што стыль музыкі можна ахарактарызаваць як індастрыял. Над першым трэкам ён працаваў з сябрам Аляксандрам Кузасам. У будучыні ў праекце будуць прымаць удзел і іншыя музыкі.
Сачыць за гуртом можна ў фэйсбуку, інстаграме і ютубе.
Павел Trabl не выступаў з гуртом Dzieciuki з лета 2018 года. Тым не менш, ён працаваў з імі над альбомам «Радыё «Harodnia». Замест Паўла ў гурт прыйшоў Уладзіслаў Бернат.
Раней лідар гурта Алесь Дзянісаў прасіў не параўноўваць музыкантаў, бо кожны з іх самабытны. Ён называе сыход Паўла цяжкай стратай. Прычыны яго сыхода не агучваліся. Музыканты засталіся сябрамі і не падзялялі спадчыну гурта.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…