Шпіталь хуткай дапамогі ў Гродне. Фота: bsmpgrodno.by
Праграма трансмежавага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна» на 2014−2020 гады, фундаваная Еўрасаюзам, вылучыць установам трох краін сродкі на барацьбу з COVID-19, піша belta.by са спасылкай на беларускае прадстаўніцтва праграмы.
Сумесны маніторынгавы камітэт праграмы ўхваліў вылучэнне дадатковых 3 млн еўра на фінансаванне праектаў у сферы аховы здароўя. Падтрымку для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй атрымаюць бальніцы і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання.
Беларусь прадстаўляюць восем устаноў. У Гродне дапамогу атрымаюць універсітэцкая клініка і клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі. Таксама падтрымку падзеляць дзве бальніцы ў Брэсце, Жабінкаўская ЦРБ, ўпраўленне па адукацыі Ленінскага раёна Брэста, Мінскі абласны раддом і клінічная бальніца.
За гэтыя сродкі ўдзельнікі 12 трансмежавых праектаў змогуць набыць дадатковае абсталяванне або правесці мерапрыемствы для лепшага рэагавання на крызісную сітуацыю.
Брусэль: Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19, калі будзе выконваць рэкамендацыі СААЗ
В нынешней программе трансграничного сотрудничества проекты в сфере здравоохранения реализуют 30 организаций-партнеров из трех стран. Они уже получили доступ к общей сумме в размере около 24 млн евро из средств ЕС. Всего программа «Польша — Беларусь — Украина» существует более 15 лет, охрана здоровья — одно из приоритетных направлений.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…