У гэтым выпуску гісторык Андрэй Чарнякевіч распавядае пра малавядомы гродзенцам Радзівілаўскі палац у занёманскай частцы горада.
Гродзенскі палац Радзівілаў у Занёманні быў пабудаваны да 1752 па загадзе Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі, таму называўся яшчэ Казіміраўскім. Палац быў «мураваным на два паверхі, дахоўкай крыты», з афіцынай і кухоннай афіцынкай. У палацы былі вялікія вестыбюлі і залы, шматлікія пакоі, злучаныя ў трох- і чатырохпакаёвыя апартаменты, па чатыры на кожным паверсе.
Найбольш прасторнымі былі абедзеная зала, так званыя публічныя пакоі і вялікая зала з шасцю вокнамі, што выходзілі на Нёман. Некаторыя пакоі былі ўпрыгожаны роспісам.
Фасады ад дзядзінца і Нёмана ўпрыгожаны выявамі гербаў Радзівілаў і Вішнявецкіх, вайсковага рыштунку. Верагодны аўтар размалёвак інтэр'ераў і экстэр’ераў - Антоніа Франчэска Мелана. Тарцавыя фасады палаца былі ўвенчаны невялікімі вежамі. Дах мансардавы, з акруглымі вокнамі, накрыты дахоўкай. Пры палацы былі разбіты ніжні і верхні сады.
Палац разгромлены расійскімі войскамі ў канцы XVIII ст. У ХІХ ст. гэтая тэрыторыя была занята пад летнія вайсковыя лагеры. Некаторыя даследчыкі лічаць, што на ўзор занёманскага палацу Радзівілы збудавалі падобны палац у Дзятлаве.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…