Фота: sk.gov.by
8 красавіка 37-гадовага жывёлавода з Бераставіцкага раёна даставілі ў бальніцу з тэрмічнымі апёкамі. Мужчына атрымаў апёкі парай пасля выбуху катла. Ён да гэтага часу ў бальніцы, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае, паведамляе sk.gov.by.
Мужчына працуе начным жывёлаводам у сельскагаспадарчым прадпрыемстве раёна. У ноч з 7 на 8 красавіка каля 03.00 гадзін жывёлавод растапіў кацёл для ацяплення малочна-таварнага комплексу. Затым пайшоў на абыход. Пасля ён вярнуўся ў кацельнае памяшканне і адчыніў дзверы катла. Адбыўся выбух.
Распачата крымінальная справа ў дачыненні да брыгадзіра па ч. 1 арт. 306 КК РБ — Парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання. Ёй пагражае штраф або папраўчыя работымы на тэрмін да двух гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пасаду або без пазбаўлення. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…