Навіны

Правяраем: ці ёсць каранавірус на «Гродзенскім мясакамбінаце»

Тэлеграм-каналы паведамляюць пра выпадак заражэння каранавірусам на «Гродзенскім мясакамбінаце»: нібыта яго выявілі ў работніка забойнага цэха і ён не ходзіць на працу тры тыдні. Яго жонка таксама працуе на мясакамбінаце і не з’яўляецца на працы, перадаюць у мэсэнджары. Кіраўніцтва прадпрыемства гэтую інфармацыю не пацвярджае.

Інфармацыя пра заражэнні на мясакамбінаце з’явілася ў чаце «Гродно для жизни». Аўтар паведамлення напісаў, што ён — таксіст і падвозіў супрацоўнікаў мясакамбіната. Нібыта яны і расказалі яму, што ў забойным цэху ў работніка выявілі вірус і яго няма на працы тры тыдні. Што з ім — невядома.

Афіцыйна

На бальнічны з дыягназам COVID-19 з 2000 супрацоўнікаў ніхто не сыходзіў. Няма кантактаў ні першага, ні другога ўзроўню, паведамілі Hrodna.life на прадпрыемстве.

Для абароны ад заражэння выкарыстоўваюцца дэзінфікуючыя кілімкі. Дэзінфікуючыя сродкі ёсць на ўсіх прахадных. Супрацоўнікам на ўваходзе вымяраюць тэмпературу. Іх забяспечылі маскамі і пальчаткамі. На падлозе з’явілася разметка для захавання дыстанцыі. Такія меры ўжываюць не толькі да супрацоўнікаў, але і да ўсіх, хто наведвае прадпрыемства.

Пры гэтым, на месяц закрываецца агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак „Каробчыцы“», які належыць мясакамбінату. У адміністрацыі комплексу паведамілі, што гэта звязана з прафілактыкай каранавіруснай інфекцыі.

Старонніх не пускаюць?

Раней Аляксандр Сянкевіч, галоўны ветурач прадпрыемства, паведамляў «Гродна Плюс», што яны праводзяць штодзённыя вільготныя ўборкі з выкарыстаннем антысептыка. Не менш як адзін раз на дзве гадзіны праводзіцца апрацоўка спіртазмяшчальнымі антысептыкамі дзвярных ручак, парэнчаў, лесвічных маршаў. Паведамлялася, што «Гродзенскі мясакамбінат» цалкам абмежаваў доступ на прадпрыемства трэціх асоб.

Што кажуць супрацоўнікі

Карэспандэнт Hrodna.life апытаў восем супрацоўнікаў розных цэхаў мясакамбіната і яны абверглі чуткі пра каранавірус на прадпрыемстве. Па іх словах, заражаных і самаізаляваных няма.

Тэмпературу ім сапраўды вымяраюць кожную змену, дазатары з антысептыкам стаяць каля кожных дзвярэй. Пальчатак і масак хапае, як было і раней.

«Меры прынятыя»

У Гродзенскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі кажуць, што ва ўсіх арганізацыях прымаюцца меры на папярэджанне распаўсюджвання інфекцыі COVID-19.

— Праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на кантроль за арганізацыямі, за своечасовасцю і паўнатой правядзення дадзеных мерапрыемстваў.

Парушэнняў на аб’ектах практычна не выяўляецца, паведаміла «Гродна Плюс» Жанна Звежэвіч, загадчыца аддзела Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.


Чытайце таксама:

Появились слухи про COVID-19 в гродненском кардиоцентре. Сотрудник: коронавирус отсюда не выйдет

«Гродно Азот» проведет субботник 25 апреля. На предприятии 9 контактов первого уровня

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024