На 1 траўня ў Беларусі пацверджана 14 917 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі Беларусі ачунялі і выпісаныя 2918 пацыентаў, 93 чалавекі памерлі.
За суткі выяўлена 890 новых выпадкаў COVID-19, чатыры чалавекі памерлі, 532 чалавекі ачунялі і выпісаныя. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў складае 8% ад колькасці праведзеных тэстаў: усяго праведзена 186 262 тэсты.
На 29 красавіка ў Гродзенскім раёне зарэгістраваны 259 чалавек з пацверджаным COVID-19, звестак па вобласці не агучвалі.
Штодень у Беларусі выяўляюць больш новых выпадкаў заражэння COVID-19 на 1 мільён насельніцтва, чым у суседзяў. За апошнія суткі выяўлена 890 новых выпадкаў, 30 красавіка — 846, і гэта было менш, чым у папярэднія дні (29 красавіка — 973 новыя выпадкі, 28 красавіка — 919). Міністэрства аховы здароўя лічыць сітуацыю з каранавірусам кантраляванай і тлумачыць рост выпадкаў колькасцю праведзеных тэстаў.
Прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў кажа, што адной з вядучых прычын хуткага развіцця эпідэміі ў нашай краіне з’яўляецца адсутнасць адэкватных мер фізічнага дыстанцыяваньня, піша t*t.by.
СААЗ: Беларусь на пераломным этапе, неадкладна патрэбныя новыя меры
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у краіне назіраецца ўстойлівы рост колькасці новых выпадкаў COVID-19 на працягу апошніх 4,5 тыдняў. Тэмп прыросту — адзін з самых высокіх у Еўрапейскім рэгіёне СААЗ.
З улікам колькасці насельніцтва краіны, у Беларусі і суседніх краінах сытуацыя на 1 траўня выглядае так (паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса):
— Ва ўмовах адсутнасці адэкватных мер фізічнага дыстанцыявання, у нас няма падстаў ў бліжэйшы час чакаць пералому ў плыні эпідэміі і звароту яе назад, — патлумачыў прадстаўнік СААЗ.
Нават прымаючы пад увагу магчымасці лабараторнай дыягностыкі, па колькасці выпадкаў на 1 мільён насельніцтва Беларусь апярэджвае краіны Балтыі, Фінляндыю, Славакію.
Брусэль: Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19, калі будзе выконваць рэкамендацыі СААЗ
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…