Загадчык аддзялення Менскай абласной лякарні, эпідэміёлаг Віктар Сушчэвіч распавёў, калі знойдуць вакцыну ад каранавіруса і калі чакаць піку эпідэміі, піша «Радыё С**бода» паводле tvr.by.
Паводле эпідэміёлага Віктара Сушчэвіча пік эпідэміі прыпадзе на 20-я лічбы траўня і далей пойдзе на спад. А вось вакцына ад новага вірусу з’явіцца не раней за 2021 год, мяркуе доктар.
«Ахова здароўя не была гатовая да такога вялікага патоку пацыентаў і такой запатрабаванасці дэзсродкаў, масак. Але сёння рэсурсы ўключаныя, індывідуальныя прадпрымальнікі і розныя фабрыкі пераключыліся на вытворчасць масак, касцюмаў. Сёння гэтае пытанне, у прынцыпе, знятае», — гаворыць Віктар Сушчэвіч.
Брусэль: Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19, калі будзе выконваць рэкамендацыі СААЗ
На 1 траўня, паводле Мінздароўя, у Беларусі пацверджана 14 917 выпадкаў каранавіруса, ачунялі і выпісаныя 2918 пацыентаў, 93 чалавекі памерлі. За суткі выяўлена 890 новых выпадкаў COVID-19, чатыры чалавекі памерлі, 532 чалавекі ачунялі і выпісаныя.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…