Новости

Першамай у Гродне адзначаць у анлайн-фармаце

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прыняла рашэнне не праводзіць Першамай у традыцыйнай форме з-за каранавіруса. Свята пераносіцца ў анлайн-фармат.

Па краіне будуць арганізаваны анлайн-канцэрты, тэматычныя фотаконкурсы і фотавыставы. Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў правядзе 1 мая радыёмарафон «Мір. Праца. Май. Разам сустракаем Першамай!».

Што будзе ў Гродне?

1 Мая ў Гродне пройдзе анлайн-маёўка, віктарына на веданне гісторыі прафсаюзнага руху Гродзеншчыны, трансляцыю віншаванняў у гарадскім грамадскім транспарце і іншае. Пра гэта распавёў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Барыс Казялкоў, паведамляе grodnonews.by.

Традыцыйна падвядуць вынікі на лепшую першасную прафсаюзную арганізацыю па катэгорыях і вызначаць лепшага сацыяльнага партнёра ў розных галінах. На гарадскім і абласным тэлебачанні пакажуць канцэрт. У горадзе напярэдадні 1 Мая ў горадзе з’явяцца экраны, стэнды і расцяжкі, прысвечаныя Дню працы, а ў грамадскім транспарце будуць трансляваць віншаванні са святам.

Як адзначалі ў мінулым годзе?

Традыцыйна на свята праходзіць шэсце калоны прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый. У праграме-урачыстая цырымонія ўшанавання працоўных дынастый, лепшых першасных прафсаюзных арганізацый. Арганізоўваюцца святочныя канцэрты, працуюць гульнявыя зоны.

А што за свята?

Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных 1 Мая адзначаюць больш чым у 140 краінах. У незалежнай Беларусі Свята працы было заснавана ўказам прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года. Летась 1 Мая споўнілася 125 гадоў з дня першага на тэрыторыі Беларусі святкавання гэтай даты, як Дня міжнароднай салідарнасці працоўных. Гэта адбылося ў Гродне ў 1894 г. (крыніца «Кронан», А. П. Госцеў, В. В. Швед, 1993 г.).

Дзень салідарнасці працоўных адзначаецца з канца XIX стагоддзя. У яго аснове ляжаць падзеі 1 Мая 1886 года, калі актывісты рабочага руху ЗША і Канады правялі серыю мітынгаў і дэманстрацый, патрабуючы ўвядзення васьмігадзіннага працоўнага дня.

Фото: Гродно отмечает Праздник труда

Гродненским активистам отказали в проведении альтернативного празднования на 1 мая

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025