Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прыняла рашэнне не праводзіць Першамай у традыцыйнай форме з-за каранавіруса. Свята пераносіцца ў анлайн-фармат.
Па краіне будуць арганізаваны анлайн-канцэрты, тэматычныя фотаконкурсы і фотавыставы. Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў правядзе 1 мая радыёмарафон «Мір. Праца. Май. Разам сустракаем Першамай!».
Што будзе ў Гродне?
1 Мая ў Гродне пройдзе анлайн-маёўка, віктарына на веданне гісторыі прафсаюзнага руху Гродзеншчыны, трансляцыю віншаванняў у гарадскім грамадскім транспарце і іншае. Пра гэта распавёў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Барыс Казялкоў, паведамляе grodnonews.by.
Традыцыйна падвядуць вынікі на лепшую першасную прафсаюзную арганізацыю па катэгорыях і вызначаць лепшага сацыяльнага партнёра ў розных галінах. На гарадскім і абласным тэлебачанні пакажуць канцэрт. У горадзе напярэдадні 1 Мая ў горадзе з’явяцца экраны, стэнды і расцяжкі, прысвечаныя Дню працы, а ў грамадскім транспарце будуць трансляваць віншаванні са святам.
Як адзначалі ў мінулым годзе?
Традыцыйна на свята праходзіць шэсце калоны прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый. У праграме-урачыстая цырымонія ўшанавання працоўных дынастый, лепшых першасных прафсаюзных арганізацый. Арганізоўваюцца святочныя канцэрты, працуюць гульнявыя зоны.
А што за свята?
Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных 1 Мая адзначаюць больш чым у 140 краінах. У незалежнай Беларусі Свята працы было заснавана ўказам прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года. Летась 1 Мая споўнілася 125 гадоў з дня першага на тэрыторыі Беларусі святкавання гэтай даты, як Дня міжнароднай салідарнасці працоўных. Гэта адбылося ў Гродне ў 1894 г. (крыніца «Кронан», А. П. Госцеў, В. В. Швед, 1993 г.).
Дзень салідарнасці працоўных адзначаецца з канца XIX стагоддзя. У яго аснове ляжаць падзеі 1 Мая 1886 года, калі актывісты рабочага руху ЗША і Канады правялі серыю мітынгаў і дэманстрацый, патрабуючы ўвядзення васьмігадзіннага працоўнага дня.
Фото: Гродно отмечает Праздник труда
Гродненским активистам отказали в проведении альтернативного празднования на 1 мая
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).