Этна-крама “Цудоўня” з канца красавіка прапануе гродзенцам пракат кніг беларускіх аўтараў.

“Мы запусцілі тэст-драйв кніжных паліц. Зараз можна ўзяць кнігу за 5 рублёў на тры дні і вырашыць: патрэбна яна табе ці не, – распавядае ўладальнік крамы Андрэй Несцяровіч. – Калі кніга спадабалася, то чалавек прыходзіць і плаціь усю цану. А калі не, то пакідае кнігу і яму вяртаюць залогавыя грошы”.

У краме лічаць, што прапануюць гродзенцам дастаткова адэкватны і акутуальны падыход у сітуацыі, калі грошай у людзей стала менш.

Кнігі, якія будуць браць дадому людзі, пазней будуць выстаўляцца ў асобны блок. Іх можна будзе купіць са зніжкай.

Уладальнік крамы адзначае, што зрабілі такую платную бібліятэку для таго, каб гродзенцы больш знаёміліся з сучаснымі беларускімі аўтарамі.

“Сёння ў многіх разуменне беларускай літаратуры завязваецца на Коласе,  Купале і Быкаве, таму для іх магчымыя Шаровы і Марціновіч гэта проста штосьці невядомае. І рызыкаваць ніхто асабліва не хоча, таму мы і вырашылі гродзенцам даць магчымасць за тры дні пазнаёміцца з новымі аўтарамі”.

“Цудоўня” запусціла пракат кніг, каб зацікавіць беларускай літаратурай

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]