У Мінадукацыі лічаць, што студэнты і школьнікі павінны асабіста прысутнічаць на атэстацыі, піша t*t.by.
— Ёсць бягучая атэстацыя, то бок залікі, экзамены, ёсць выніковая атэстацыя. Па-першае, атэстацыя, для таго каб мы гаварылі аб якасці адукацыі, гэта вызначана і ў кодэксе, павінна праводзіцца з асабістым удзелам навучэнца. Асабісты ўдзел — гэта дэманстрацыя асабістых ведаў, — заявіў на СТБ начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.
На яго думку, удзелу ў аддаленым фармаце, калі на камеры бачны твар студэнта і можна з дапамогай сродкаў біяметрыі вызначыць, што гэта ён, недастаткова.
У ведамстве разглядаюць варыянты складання графікаў экзаменаў так, каб студэнты прыходзілі ў розны час, плануецца выкарыстанне вялікіх аўдыторый.
Для школьнікаў падыход будзе падобным: — Калі дзеці не ходзяць на заняткі, на атэстацыю ўсё ж такі яны павінны прыйсці.
21 красавіка намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай заявіў, што школьнікаў могуць атэставаць па выніках адзнак, якія яны атрымалі ў трох чвэрцях.
25 красавіка настаўнікі напісалі адкрыты ліст міністру адукацыі, дзе просяць перагледзець падыход да атэстацыі па выніках чацвёртай чвэрці для вучняў, якія вучацца дома. На іх думку, вучобу дзяцей рэальна ацаніць, выставіць адзнаку за чацвёртую чвэрць і ўлічваць яе пры гадавой атэстацыі. У Мінадукацыі адказалі, што «канкрэтныя меры па арганізацыі навучальнага працэсу праводзяцца ў рэчышчы раней выпрацаваных, адобраных і агучаных прэзідэнтам рашэнняў». Рашэнне па атэстацыі плануюць прыняць пасля 4 траўня.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).