Упершыню літургія на Радаўніцу ў Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне прайшла на вуліцы. Гэта звязана з эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне. На службу прыйшло каля 100 вернікаў.

Гродзенцы маліліся на значнай адлегласці адзін ад аднаго. Святары вялі службу ў масках. Служба на вуліцы — новы досвед для ўсіх, кажа настаяцель Свята-Пакроўскага сабора Георгій Рой.

«Зараз відавочна, што ўсё больш і больш людзей захворваюць на гэты вірус, таму мы вырашылі правесці літургію на вуліцы. Бо ведаем, што традыцыя памінання спачылых — гэта вельмі моцны матыў для людзей прыйсці ў храм. І калі б такая колькасць людзей была ў закрытай прасторы, была б небяспека для ўсіх. Мне здаецца, мы не памылілся ў гытым, сапраўды людзей прышло досыць шмат. Не так многа, як звычайна, але многа».

Святары сабора ў сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі падзяліліся на некалькі груп і праводзяць службы па адным тыдні і адмыслова ў масках. Потым групы мяняюца. Усё гэта — каб не захварэць усім святарам разам, кажа Георгій Рой.


Чытайце таксама: Адпяванне толькі на могілках: як у праваслаўным саборы ратуюцца ад каранавіруса

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]