Гродзенцам раскажуць, як знайсці працу, якой яны вартыя

У Гродне ў межах праграмы HrodnaYouthHub стартуе дыскусійны клуб «Крок насустрач», створаны, каб абмяркоўваць цікавыя для моладзі тэмы, падымаць актуальныя праблемы і разам шукаць шляхі іх вырашэння.

Кожная сустрэча Клуба — гэта душэўная размова аб патрэбах людзей з інваліднасцю і праблемах, з якімі яны сутыкаюцца, аб інклюзіі і пра тое, як яе можна забяспечыць на практыцы, пра тое, як зрабіць наш горад прыязным у адносінах да ўсіх людзей, якія ў ім жывуць.

У рамках першай сустрэчы пагавораць аб тым «Як знайсці працу, якой вы вартыя?». Яе вядучай стане Марына Шорац — дырэктар кансалтынгавай кампаніі «Шорац Кансалт». Сертыфікаваны коуч. Спецыялізацыя: арганізацыйнае кансультаванне, трэнер. Псіхалагічная адукацыя: адкрыты Брытанскі Універсітэт («LINK»). БДПУ ім. М. Танка. Маскоўскі гештальт інстытут. Інстытут экзістэнцыяльнай псіхалогіі і фенаменалогіі. Індывідуальная праца з кліентамі - кар’ерны коучінг — каля 20 гадоў.

Вось што распавядае пра сустрэчу Марына Шорац:

— Што вы звычайна кажаце, калі даведаецеся, што хто-небудзь хоча, але па нейкіх прычынах не можа знайсці працу?

Часта ў такіх сітуацыях мы чуем завуаляваныя папрокі: «ты недастаткова стараешся», «будзь больш упэўненаq!», «ты проста не хочаш працаваць на самай справе». Часам гэтыя папрокі досыць балюча раняць, таму што кожны з нас у душы ўпэўнены: калі б я пабольш стараўся… выглядаў больш упэўнена… меў больш вопыту… меў іншую адукацыю… быў маладзейшым… быў старэйшышым… быў здаравейшым… быў сімпатычнейшым…

Наша дыскусія «Як знайсці працу, якой вы вартыя» будзе накіравана на тое, каб у дадзеным пытанні ў вас з’явіўся больш рэалістычны погляд:

На рынак працы.
На сябе і свае здольнасці. А таксама — магчымасці.
На свае амбіцыі і мэты.
На магчымасці і абмежаванні, асабліва тыя, якія з’явіліся сёння.

Мая практыка ў кар’ерным коучынгу — а гэта без малога дваццаць гадоў - дае мне падставы сцвярджаць: знайсці працу не складана, калі добра разумець і сваю прафесійную сітуацыю. Спадзяюся, што нават за кароткі час онлайн-сустрэчы, мы зможам падняць карысныя для ўдзельнікаў пытанні і знайсці на іх цікавыя адказы"

Дыскусія адбудзецца 16 мая ў 14.00 ва ўжо звыклым шматлікім анлайн-фармаце.

Кантактны тэлефон + 375 29 587−71−85 Ганна.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запоўніце анкету па спасылцы не пазней за 15-га траўня 2020-га года.

Праект рэалізуецца установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», веб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрская суполка «Шаг навстречу» у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024