Узровень самаізаляцыі ў беларускіх гарадах вар'іруецца ад 3,0 да 3,7 балаў. Індэкс ў 4−5 балаў азначае, што на вуліцы вельмі мала людзей. Да пандэміі каранавіруса лічбы, напрыклад, у Гродне, складалі 2,6 балаў.

Індэкс самаізаляцыі ў Гродне на панядзелак, 27 красавіка, склаў 3,4. Такія ж лічбы ў Мінску і Пінску. На 19.15 найлепшыя паказчыкі ў Салігорску — 3,7 балаў. Падобныя балы ў Расіі, дзе на заканадаўчым узроўні ўведзены рэжым самаізаляцыі.

Фота: yandex.by/maps
Фота: yandex.by/maps

Фота: yandex.by/maps
Фота: yandex.by/maps

З чым гэта звязана?

Па назіраннях супрацоўнікаў Hrodna.life, бацькі з дзецьмі сталі менш гуляць на дзіцячых пляцоўках, а ў крамах пакупнікі дбайней імкнуцца трымаць дыстанцыю. На вуліцах усё больш дзяцей у масках. Да таго ж, многія бары і кавярні сышлі на каранцін — людзям папросту няма куды схадзіць.

Міністэрства аховы здароўя раней прасіла заставацца дома на вялікіх выхадных. Магчыма, беларусы прыслухаліся да просьбаў.

Большасць беларусаў сутыкнуліся з ростам коштаў на тавары і паслугі. Яны адзначаюць зніжэнне даходаў, а таксама паніку і дэпрэсію ў асяроддзі. Толькі ў сферы дастаўкі прадуктаў назіраецца павелічэнне попыту, у астатніх жа сферах — значны спад. Найбольш істотныя змены закранулі сферы грамадскага харчавання, сферы паслуг, а таксама месцаў для правядзення вольнага часу. Большасць жыхароў часова абмежавала наведванне гэтых месцаў. Пра гэта паведамляе «MASMI» пасля правядзення апытання беларусаў у красавіку 2020 аб іх стаўленні да каранавіруса, крыніц навін аб развіцці эпідэміі, а таксама аб змене пакупніцкіх паводзінаў у сувязі з ростам колькасці захворванняў.

Фота: marketing.by
Фота: marketing.by

Фота: marketing.by
Фота: marketing.by

Як лічаць індэкс самаізаляцыі?

«Яндэкс» пачаў ацэньваць узровень самаізаляцыі жыхароў усіх абласных цэнтраў Беларусі, а таксама некаторых буйных гарадоў, такіх як Бабруйск і Салігорск 13 красавіка. Для гэтага аналітыкі кампаніі разлічылі спецыяльны індэкс, які мае 5-бальную шкалу. Чым вышэй бал, тым больш людзей выконваюць самаізаляцыю.

Для разліку індэкса выкарыстоўваюцца абязлічаныя дадзеныя аб выкарыстанні дадаткаў кампаніі ў Беларусі. Усе паказчыкі зводзяцца да адзінай шкалы, на якой 0 адпавядае ўзроўню гадзіны пік у тыповы будні дзень, а 5 — паказчыках, якія звычайна бываюць глыбокай ноччу.

Як паказвае статыстыка выкарыстання дадаткаў кампаніі, беларусы сталі радзей з’яўляцца на вуліцы прыкладна з 30 сакавіка. У прыватнасці, у «Навігатары» будуецца менш маршрутаў, гэта значыць, людзі сталі радзей ездзіць у офіс і па справах. Значна больш часу яны сталі праводзіць у «Яндэкс.Эфіры», «Дзене» і на «Кінапошуку».

«Яндекс» оценил уровень самоизоляции в Гродно


У Беларусі на 27 красавіка зарэгістравана 11 289 (+826) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 1740 (+45) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 75 (+3) пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]