На шпацыр па Гродне цяпер можна адправіцца з аўдыягідам. Ён з’явіўся ў сумесным праекце 34mag.net і МТС. Падкаст можна слухаць на беларускай або рускай, рэкамендаваць сябрам in English.
Гродна — гэта месца, у якое хочацца прыязджаць зноў і зноў. Сюды цягнуцца студэнты, рамантыкі, турысты і ўсе тыя, каму хочацца расправіць крылы і адчуць сябе юнымі і свабоднымі. Мы пройдземся па старадаўніх касцёлах і замках і адчуем, што тут кожны камень прасякнуты гісторыяй. Пабачым, як у шырокім Нёмане тоне сонца, і трапім на самую модную тусоўку, — абяцаюць стваральнікі.