Навіны

Настаўнікі: «Загадалі, каб пасля выхадных усе дзеці вярнуліся ў школы». Як будуць атэставаць тых, хто застанецца дома

У Беларусі няма дыстанцыйнай формы навучаньня, вучыцца можна толькі ў школе альбо дома па індывідуальным вучэбным пляне, калі на тое ёсьць прычына, пацьверджаная дакумэнтам. Заява бацькоў такім дакумэнтам ня лічыцца. Таму 29 красавіка ўсе дзеці павінны быць у школе, «Радыё С**бода». Першы намесьнік міністра адукацыі патлумачыла, якім чынам будуць атэстоўваць школьнікаў, якія ў чацьвёртай чвэрці засталіся навучацца дома.

«Нам загадалі забясьпечыць 100% яўку зь серады»

Цяпер клясныя кіраўнікі павінны праводзіць працу з бацькамі, каб тыя вярнулі дзяцей на заняткі ў школы і гімназіі. Гэта «Радыё С**бода» пацьвердзілі некалькі крыніцаў.

«Нам загадалі забясьпечыць 100% яўку зь серады. А ў пятніцу ў нас па раёне па першай зьмене наведвальнасьць была 31%, па другой зьмене — 23,5%», — сказала супрацоўніца аддзелу адукацыі аднаго з раёнаў Менскай вобласьці.

Паводле ранейшай інструкцыі, калі вучань заставаўся дома, але рабіў хатнія заданьні і зь ім была зваротная сувязь, можна было ставіць адзнакі і лічылася, што ён вучыцца.

«А цяпер афіцыйна абвешчана, што ў Беларусі няма дыстанцыйнага навучаньня. Сёньня ў раённы аддзел адукацыі прайшло тлумачэньне Мінадукацыі. Там дакладна прапісана, што калі вучань быў на ўроку, яму ў журнале ставіцца адзнака, калі ня быў — літара „н“. І адзначана, што можна пераходзіць на індывідуальны вучэбны плян. Але індывідуальны вучэбны плян — гэта зусім іншая форма, яна патрабуе зацьвярджэньня пэдагагічнай радай. І падстава павінна быць пацьверджана дакумэнтальна, даведкай», — кажа супрацоўніца аддзелу адукацыі.

Як будуць атэставаць дзяцей

Першы намесьнік міністра адукацыі Ірына Старавойтава патлумачыла, што для вываду гадавой адзнакі і раней дзейнічала адпаведнае правіла, піша «Радыё С**бода». Цяпер яно актуалізавалася ў сувязі з тым, што вялікая колькасьць школьнікаў ня ходзіць у школу і навучаецца дома.

Сутнасьць яго наступная: пры выстаўленьні гадавой адзнакі сумуюцца адзнакі за тыя чвэрці, калі вучань хадзіў у школу, і сума дзяліцца на чатыры. То бок, калі вучаць атрымаў 10-кі ў першых трох чвэрцях, а цягам чацьвёртай навучаўся дома, то яго гадавая адзнака будзе роўная 7,5 (30÷4=7,5).

«Такі парадак вызначэньня дзейнічаў і раней, тут няма нічога новага, — адзначыла Старавойтава. — Але вельмі шмат пытаньняў, зьвязаных з гэтым. Таму будзе дадатковае растлумачэньне. Троху пазьней».

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024