З 1 траўня ў Беларусі амаль на 7 рублёў вырасце бюджэт пражытковага мінімуму

З 1 траўня ў Беларусі на 2,88% (а менавіта: на 6 рублёў 91 капейку — да 246,78 рубля) расце бюджэт пражытковага мінімуму. Гэты памер БПМ будзе дзейнічаць бліжэйшыя тры месяцы, да 1 жніўня 2020 года, піша euroradio.fm.

Змена Бюджэту пражытковага мінімуму прадугледжаная пастановай Мінпрацы № 38 ад 23 красавіка 2020 года.

Прапарцыйна БПМ з 1 траўня вырастуць мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі, даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама надбаўкі і павышэнні надбавак да пенсій і даплаты людзям старэйшых узростаў. Таксама да Бюджэту пражытковага мінімуму прывязаныя дапамогі па даглядзе за інвалідам I групы ці за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Бюджэт пражытковага мінімуму — вартасная велічыня неабходных для захавання здароўя чалавека, забеспячэння яго жыццядзейнасці мінімальнага набору прадуктаў харчавання і нехарчовых тавараў і паслуг, а таксама абавязковых плацяжоў і ўнёскаў. БПМ пераглядаецца кожныя тры месяцы. У мінулы раз ён змяняўся з 1 лютага. Тады гэты паказчык вырас на 8,04 рубля — да 239,87 рубля.

«Ураўнілаўкі быць не павінна!» Лукашэнка анансаваў пенсійную рэформу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025