Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падпісаў указ № 143 «Аб падтрымцы эканомікі». Дакумент прыняты па выніках нарады аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай працы эканомікі і сацыяльнай сферы краіны ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі, праведзенай 23 красавіка 2020 года, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Указ прадугледжвае падтрымку кампаній асобных галін эканомікі, найбольш пацярпелых ад пандэміі каранавіруса. Пералік такіх галін ёсць у дадатку да ўказа. У яго ўвайшлі:
Згодна з указам, прадугледжаны:
Юрыдычным асобам і ІП — уласнікам маёмасці - рэкамендавана прадастаўляць арандатарам адтэрміноўку па аплаце арэнднай платы, а таксама змяншаць яе памер з улікам аб’ёму іх выручкі.
Абраны арганізацыяй парадак падатковага ўліку курсавых розніц можна змяніць адзін раз на працягу 2020 года, ён будзе дзейнічаць на працягу ўсяго падатковага перыяду.
Міністрам аховы здароўя, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама старшыні Дзяржстандарту прадастаўлена права спыняць працу гандлёвага аб’екта, аб’екта грамадскага харчавання да ліквідацыі парушэнняў (але не больш чым на 90 дзён) у выпадку ўстанаўлення па выніках праверкі парушэнняў заканадаўства, кантроль за выкананнем якога адносіцца да кампетэнцыі адпаведнага ведамства. Дадзеная мера накіравана на павышэнне дысцыпліны ў рабоце суб’ектаў гаспадарання.
Скарочаны мінімальны тэрмін папярэджання работнікаў аб змене наймальнікам істотных умоў працы (без памяншэння памераў аплаты працы). Да 3 месяцаў прадоўжаны тэрмін магчымага часовага пераводу работнікаў у сувязі з вытворчай неабходнасцю, з-за неспрыяльнага ўздзеяння эпідэміялагічнай сітуацыі, а таксама для замяшчэння адсутнага работніка.
Прадугледжана выплата дапамогі па бальнічным для тых, хто ажыццяўляе догляд дзіцяці да 10 гадоў, якія наведваюць садок ці школу, калі гэты дзіця адносіцца да кантактаў першага або другога ўзроўню.
У мэтах спрашчэння працэдур закупак заказчыкам прадастаўлена права на дзяржзакупкі з адной крыніцы (у аб’ёме, неабходным для забеспячэння патрэбнасці цягам 2 месяцаў) у выпадку, калі дагавор з ранейшым пастаўшчыком скасаваны.
Пастаўшчыкі, якiя не выканалi свае абавязацельствы і вымушаныя скасаваць дамову па аб’ектыўных прычынах, часова не будуць ўключацца ў спіс нядобрасумленных пастаўшчыкоў.
Ураду прадастаўлена права на прыняцце спецыяльнага часовага парадку ажыццяўлення дзяржзакупак, калі гэта спатрэбіцца з-за пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі.
Пагашэнне запазычанасці за энергарэсурсы ў замежнай валюце вызначаецца па курсе рубля, устаноўленаму Нацыянальным банкам на 31 снежня 2019 года да замежнай валюты, якая выкарыстоўваецца для разлікаў за энергарэсурсы.
Указам прадугледжваецца і шэраг іншых норм і палажэнняў, якія дазволяць падтрымаць працу суб’ектаў гаспадарання і захаваць працоўныя калектывы ва ўмовах замаруджвання эканамічнай актыўнасці, піша president.gov.by.
2 красавіка прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас казаў, што комплекс мер прадугледжвае падтрымку сектараў, у якіх працуюць каля 550 тысяч чалавек. Паводле яго слоў, прамыя меры бюджэтна-падатковай падтрымкі складуць каля 110 млн беларускіх рублёў. Ён таксама анансаваў другі пакет антыкрызісных мер, якія будуць тычыцца падтрымкі прамысловасці і будаўніцтва, піша t*t.by.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…