Футбалісты “Нёмана” 24 красавіка ў Гродне абыгралі “Энергетык-БДУ” – 3:0. Галамі адзначыліся Гегам Кадзімян і Павел Забелін, які аформіў дубль.
Усе свае галы падапечныя Ігара Кавалевіча забілі ў другім тайме. Гегам Кадзімян на 66-й хвіліне адкрыў лік пасля таго як у штрафной суперніка перакінуў брамніка. Праз чатыры хвіліны перавагу жоўта-зялёных павялічыў Забелін, які моцным ударам паразіў вароты “студэнтаў”. А ўжо на 82-й паўабаронца афарміў дубль і тым самым паставіў кропку ў матчы.
У матчы супраць мінчан Забелін забіў нагой і галавой.
“Нёман” – “Энергетык” – 3:0
Пасля перамогі над “Энергетыкам-БДУ” каманда Ігара Кавалевіча паднялася на 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 8 ачкоў.









