У суботу 25 красавіка частка супрацоўнікаў ААТ «Гродна-Азот» выйдзе на працу. Некаторыя з іх будуць працаваць у звычайным рэжыме, іншыя — будуць наводзіць парадак на тэрыторыі прадпрыемства, у санаторыі «Жамчужына», дзіцячым аздараўленчым лагеры «Купалінка», турбазе «Хімік», паведамілі Hrodna.Life на прадпрыемстве. Па выніках суботніка прадпрыемства пералічыць грошы ў рэспубліканскі і гарадскі бюджэты.

Між тым, на прадпрыемстве выяўлены 9 чалавек, прызнаных кантактамі першага ўзроўню. Яны, па звестках прадпрыемствы, знаходзяцца ў рэжыме самаізаляцыі пад наглядам лекараў. На прадпрыемстве ўдакладняюць, што для супрацоўнікаў закуплены ахоўныя маскі, пальчаткі, дэзінфектары і антысептыкі. Графік працы зменнага персаналу зменены для зніжэння колькасці кантактаў на прахадных і сталовых. Персанал перасоўваецца на спецыяльных рэйсавых аўтобусах, арганізавана дэзінфекцыя памяшканняў і транспарту.

На будучым тыдні «Гродна Азот» будзе працаваць 29 і 30 красавіка, работнікі могуць пры жаданні ўзяць адпачынак за свой кошт на гэтыя дні.

На прадпрыемстве адзначаюць, што ёсць праблемы на рынку капралактаму і прадуктаў яе перапрацоўкі на «Гродна Азот», у тым ліку ў філіяле «Завод Хімвалакно». Таму частка работнікаў пераведзены на чатырохдзённы працоўны тыдзень. На пяты дзень прадастаўлены сацыяльны адпачынак з аплатай 2/3 тарыфнай стаўкі. У перспектыве аплату пятага дня могуць адмяніць — разглядаецца такая магчымасць.

«Многае залежыць ад пастаўшчыкоў і партнёраў, з якімі мы працуем, у тым ліку і за мяжой. […].Як толькі нашы партнёры за мяжой будуць гатовыя ў поўным аб’ёме браць усё, што мы вырабляем (яны і цяпер бяруць прадукцыю, але не ўсе), то мы адразу ж вернемся на поўны працоўны тыдзень», — тлумачылі раней на прадпрыемстве.

«Гродно Азот» переходит на «четырехдневку» из-за пандемии

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]