Дзяржаўныя стаматалогіі перасталі прымаць пацыентаў

Абмежаваньні пачалі дзейнічаць зь сярэдзіны красавіка. У клініках спасылаюцца на загад міністэрства, піша С**бода.

З 10 красавіка дзяржаўныя стаматалягічныя паліклінікі пачалі паведамляць пацыентам, што змогуць абслугоўваць іх толькі ў выпадку вострага болю. Плянавы прыём пацыентаў можа аднавіцца ў сярэдзіне траўня, але гэта не дакладна.

«Паважаныя пацыенты. З 10 красавіка 2020 нашай паліклінікай аказваецца толькі экстраная мэдыцынская дапамога, — гаворыцца ў абвестцы на сайце 12-й стаматалягічнай паліклінікі Менску. — Плянавая стаматалягічная дапамога прыпыненая да асобага распараджэньня. Падстава: загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавiка 2020 г. № 296 «Аб мерах па арганізацыі аказаньня мэдыцынскай дапамогі пацыентам з прыкметамі рэсьпіраторнай інфэкцыі і прыняцьця дадатковых мер у арганізацыях аховы здароўя».

У рэгістратуры паліклінікі кажуць, што прыём адновіцца не раней за 15 траўня. Прычынай абмежаваньняў называюць каранавірус.

У стаматалягічным аддзяленьні 10-й менскай паліклінікі С**бодзе пацьвердзілі, што таксама перасталі прымаць плянавых пацыентаў.

«Пакуль немагчыма сказаць, калі адновіцца прыём, — кажуць у стаматалёгіі. — Нашыя супрацоўнікі цяпер пераразьмяркоўваюць адпачынкі, сыходзяць на травень. Прыкладна да канца траўня, верагодна, мы ня будзем запісваць на прыём».

Разам з тым у прыватных стаматалёгіях С**бодзе паведамілі, што працягваюць працаваць у звычайным рэжыме. Запісацца на прыём пакуль можна без абмежаваньняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025