Фота: pixabay.com
Паводле звестак на 22 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 7281 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Прырост за суткі - 558 чалавек.
Памерлі 58 (+3) пацыентаў. Ачунялі і выпісаны 769 (+192) пацыентаў.
З пачатку лютага ў Беларусі праведзена 114 тыс. 955 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. У кругласутачным рэжыме спецыялісты 25 лабараторый, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах, праводзяць праверку тэстаў на COVID-19.
Па дадзеных на 20 красавіка, у Гродзенскай вобласці было зарэгістравана 176 выпадкаў каранавіруса. Гэта па-ранейшаму менш, чым у іншых рэгіёнах. На дадзены момант у Гродзенскай вобласці ёсць толькі адна лабараторыя па правядзенні тэстаў на COVID-19, у канцы тыдня з’явіцца другая.
У Расіі - 57 999 заражаных на 146 745 098 чалавек насельніцтва (0, 039%);
Ва Украіне-6 592 на 41 902 416 (0,015%);
У Польшчы — 10 034 на 38 659 927 (0,025%);
У Літве — 1 370 на 2 793 000 (0,04%);
У Латвіі-761 на 1 905 800 (0,03).
У Беларусі гэтая лічба складае 0,07%.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…