Работнікі Лідскай абутковай фабрыкі паведамілі onliner.by, што іх прадпрыемства закрыта на каранцін да 30 красавіка. Па іх словах, прычына ў тым, што шмат у каго з супрацоўнікаў знайшлі каранавірус, яны зараз у бальніцы, як і кіраўніцтва.
— Кажуць, 14 або 15 чалавек заражаныя. Асабіста я ведаю 10 супрацоўнікаў, у якіх дакладна ўзялі аналізы, шмат у каго аналізы пацвердзілі вірус, астатніх пратэставалі і адправілі на самаізаляцыю. У бальніцы, чула, ляжаць 9 чалавек. У нашых работніц многія мужы — дальнабойнікі, магчыма, яны гэта з паездак прывезлі. З абутковага інтэрната амаль кожны дзень забіраюць па адным-два чалавекі. Пацвердзіўся ў іх вірус, ці гэта проста ізаляцыя кантактаў, пакуль незразумела. Кіраўніцтва таксама ў бальніцы, фабрыка з 20-га чысла па 30-е на карантыне. Людзі там засталіся, напэўна, толькі на прахадной, — паведамілі журналістам.
Кіраўніца фабрыкі Тамара Ігнатовіч таксама шпіталізаваная. Яна адмовілася ўдакладняць, з якой прычыны.
— Я зараз у бальніцы, Гэтае асабістае. Усе павінны лячыцца — мы пад наглядам лекараў, у руках добрых спецыялістаў. Не мы першыя, не мы апошнія.
— Нам паведамляюць, што ў вас заражана каля 15 чалавек. Гэта праўда?
— Я гэтага не ведаю. Тыдзень таму ў нас афіцыйна было 3 чалавекі. Ва ўсіх у розны час бяруць тэсты, у кагосьці пацвярджаецца, у кагосьці не. Такая бягучая лічба. Фабрыка з сённяшняга дня да 30-га чысла на каранціне.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…