Аператар A1 забяспечыць беларускіх медыкаў, занятых барацьбой з каранавірусам, смартфонамі і бясплатнай рабочай сувяззю. Камплекты сувязі будуць выкарыстоўваць у самых гарачых зонах, дзе лечаць пацыентаў з COVID-19 — у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, інфекцыйных аддзяленнях, пры працы на хуткай, у лабараторыях, дзе праводзіцца тэставанне. Гэта дазволіць мінімізаваць выкарыстанне асабістых тэлефонаў і знізіць рызыку распаўсюджвання інфекцыі за межамі інфікаваных зонаў.
500 камплектаў сувязі, якія складаюцца з новых смартфонаў «А1 Альфа» і таксама SIM-карт з безлімітнымі званкамі ва ўсе сеткі і безлімітным інтэрнэтам, перададуць беларускім медыкам ва ўстановы аховы здароўя усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэтыя камплекты сувязі будуць выкарыстоўвацца ў якасці аператыўных працоўных інструментаў лекарамі і супрацоўнікамі бальніц для каардынацыі лячэння хворых з выяўленай COVID-19, у тым ліку для правядзення відэаканферэнцый з Рэспубліканскай кансультатыўнай групай па пытаннях лячэння пацыентаў з віруснай інфекцыяй COVID-19.
Па дамоўленасці з Міністэрствам аховы здароўя, адзіным бенефіцыярам дабрачыннай дапамогі выступіць дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання». Ён адрасна размяркуе камплекты сувязі па ўстановах аховы здароўя Мінска, а таксама ўсіх абласцей і раёнаў краіны.
«Мы ўдзячныя за своечасовую дапамогу беларускай ахове здароўя, якую аказвае кампанія А1. Упэўнены, што прадастаўленыя А1 камплекты сувязі забяспечаць медыцынскім работнікам яшчэ больш магчымасцяў для аптымізацыі рабочай камунікацыі і абмену інфармацыяй у бягучых абставінах», — заявіў галоўны ўрач ДУ «Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання» Эдуард Вальчук.
Усе аператары мабільнай сувязі Беларусі выступілі з ініцыятывай падтрымаць медработнікаў, занятых на барацьбе з COVID-19, і забяспечыць для іх магчымасць быць на сувязі і online без дадатковых выдаткаў для максімальна эфектыўнай камунікацыі.
Раней А1 зрабіў бясплатнымі званкі для жыхароў Беларусі на гарачыя лініі па пытаннях прафілактыкі COVID-19 і аказаў дабрачынную дапамогу Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы.
Аператар life ўжо налічвае ўсім медыцынскім работнікам Беларусі, абанентам любога тарыфнага плана life, безлімітныя званкі ва ўсе сеткі і інтэрнэт-трафік, не абмежаваны па хуткасці. Яго можна раздаваць на іншыя прылады.
Як паведамлялі ў Міністэрстве аховы здароўя, МТС таксама плануе прадаставіць безлімітны інтэрнэт і 3000 хвілін ва ўсе сеткі краіны для медыкаў на карпаратыўных планах. Дадатковымі бонусамі можна будзе скарыстацца ў пачатку траўня і да канца лета. Акрамя гэтага для патрэб медыкаў кампанія мае намер перадаць 100 планшэтаў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…