Гродзенец павінен быў знаходзіцца на самаізаляцыі, але з’ехаў у рэйс

У праграме «Неделя» на СТВ паказалі, як праходзяць рэйды лекараў, якія правяраюць пацыентаў на самаізаляцыі. Адзін з пацыентаў, які павінен быць на самаізаляцыі, з’ехаў у рэйс.

— А Іван Паўлавіч ёсць, не?
— Не, у рэйсе.
— Ён жа на рэжыме самаізаляцыі.
— Ён жа працуе, ён жа не па сваёй патрэбе. Ён возіць грузы. Камусьці ж вазіць грузы трэба. Вы павязеце грузы?

За парушэнні рэжыму самаізаляцыі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ці ў выглядзе адміністрацыйнага арышту да 15 сутак, а штраф — у памеры да 50 базавых велічынь. Верагодна, мужчыне пагражае штраф.

У дзень — каля 200 адрасоў

Раней медыкі расказвалі, як правяраюць самаізаляцыю. Двойчы на дзень па адрасах адпраўляюцца медыцынскія работнікі ўсіх гарадскіх паліклінік, супрацоўнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і міліцыі. У дзень яны могуць наведаць каля 200 адрасоў. Кажуць, гродзенцы выконваюць самаізаляцыю і не скардзяцца на самаадчуванне.

Між тым чытачы Hrodna.life пішуць, што іх самаізаляцыя выглядае не так, як яе паказваюць у СМІ.

— У першы дзень пра мяне нават не ўспомнілі. На другі дзень патэлефанавала участковая доктарка з паліклінікі, спытала, ці сяджу дома, а потым сказала: «Ну, цяпер вы мне тэлефануеце кожны дзень і кажаце пра сваё самаадчуванне», — кажа хлопец, аб якім Hrodna.life пісаў раней і які павінен выконваць каранцін.

Чаму за парушэнне самаізаляцыі караюць?

У пракуратуры Мінска распавялі аб карных мерах, якія могуць пагражаць беларусам за ўхіленне ад самаізаляцыі. Інфекцыя, выкліканая каронавірусам COVID-19, уключаная ў пералік захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва. Таксама 25 сакавіка Саветам Міністраў Беларусі прынята рашэнне адносна мер па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі.

Паводле 16.8 КаАП, парушэнне санітарных нормаў і правілаў, гігіенічных нарматываў цягнуць за сабой штраф да 30 базавых велічынь (810 рублёў), на ІП — да 200 БВ (5 400 рублёў), а на юрыдычную асобу — да 500 БВ (13 500 рублёў). Крымінальная адказнасць за распаўсюджванне каронавіруса ў Беларусі не прадугледжана.

Контакты первого уровня госпитализировать больше не будут. За нарушение самоизоляции — штраф или тюрьма

Белорус ехал из Германии и попал на карантин в Польше: вот как это выглядит

До 18 вызовов в день. Как изменилась работа врача в поликлинике из-за коронавируса

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025