Навіны

Міністэрства здароўя прагназуе зніжэнне распаўсюду COVID-19 у Беларусі. Мінулы прагноз не спраўдзіўся

Захваральнасць на COVID-19 у Беларусі павінна знізіцца ў наступныя тры-чатыры тыдні. Такі погляд выказала намесніца міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Натальля Жукава, піша Радыё С**бода.

«Цягам двух-трох тыдняў сітуацыя не скончыцца, мы будзем у эпідпрацэсе, — сказала Наталля Жукава 19 красавіка ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу АНТ. — Але хацела б адзначыць, што сітуацыя кіраваная. Ёсіць перадумовы думаць, што захваральнасць павінна зніжацца ў наступныя тры-чатыры тыдні».

Паводле яе, Міністэрства аховы здароўя можа рабіць такую выснову, паколькі адсочвае захваральнасць на рэспіраторныя інфекцыі, а каранавірус адносіцца да групы, якая выклікае падобныя захворванні.

Яна адзначыла «вялікую працу», якая праводзіцца ў лакалізацыі асяродкаў COVID-19.

«Кожны выпадак каранавіруснай інфекцыі разглядаецца як асяродак, і ў абавязковым парадку ажыццяўляецца пошук кантактаў. Такім чынам мы перарываем ланцужок распаўсюджвання віруса — гэта абавязковая ўмова для стрымлівання эпідпрацэсу», — падкрэсліла галоўная дзяржаўная санітарная доктарка.

Жукава адзначыла, што існуюць бессімптомныя або лёгкія выпадкі COVID-19, якіх выпраўляюць дамоў на «амбулаторнае лекаванне». Пра такія выпадкі яна кажа, што «яны не хворыя, яны толькі носбіты», і «знаходзяцца дома, каб не распаўсюджваць хваробу». Ім выдаецца бальнічны ліст, а таксама «досыць строга» правяраецца выкананне рэжыму самаізаляцыі.

Наталля Жукава заклікала ўсіх заставацца дома, а калі і выязджаць, то не пашыраць колькасць кантактаў.

Тыдзень таму прагназавалі яшчэ «два-тры тыдні» па 340−360 выпадкаў на дзень

Намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан на брыфінгу 14 красавіка : у апошнія тры дні штодзень рэгіструюць прыблізна 340−360 новых выпадкаў COVID-19, і гэтыя лічбы не мяняюцца — гэта значыць, што распаўсюд віруса не паскараецца. На падставе трох дзён яна прыйшла да высновы, што такая сітуацыя працягнецца яшчэ «каля двух-трох тыдняў».

Ніжняя мяжа «прагнозу Богдан» — 4760 новых выпадкаў, верхняя — 7560 новых выпадкаў. Агульная колькасць выпадкаў, згодна такому прагнозу, магла неўзабаве дасягнуць 8041−10 841 выпадкаў.

Але на наступны дзень пасля заявы Богдан у Беларусі выявілі 447 новых выпадкаў, празь дзень — 476, праз два дні — 575, праз тры дні перасталі паведамляць колькасць новых выяўленых выпадкаў і агульную колькасць выпадкаў COVID-19 у Беларусі.

На 19 красавіка вядома толькі, што ў Беларусі 47 чалавек прызнаныя памерлымі ад COVID-19, а 494 пацыенты выпісаныя здаровымі.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025