Увечары 18 красавіка падчас тушэння пажару ў прыватным доме ў Гродне знайшлі цела 72-гадовага гаспадара з цялеснымі пашкоджаннямі, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Іна Пазняк.
Праваахоўнікі затрымалі падазраванага. Ім аказаўся 47-гадовы прыяцель загінулага. Падазраваны быў п’яны.
«Выяўлена, што смерць мужчыны носіць крымінальны характар», — адзначыла Іна Пазняк. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Забойства». Па арт. 139 забойства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці гадоў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…