У супрацоўніцы Слонімскага БТІ знайшлі каранавірус. На ізаляцыі толькі чатыры чалавекі

Чытачы паведамляюць Onliner.by пра ачаг каранавіруса ў Слоніме. Кажуць, што ў адным з санаторыяў Віцебска адпачывалі маці з дзіцем: там яны кантактавалі з заражаным каранавірусам, пасля прыезду дадому станоўчы тэст пацвердзіў захворванне і ў іх. Жанчына працуе на Слонімскім БТІ і, па паведамленнях чытачоў, два дні мела зносіны з вялікай колькасцю людзей.

— Уся сям’я была ў канцы сакавіка ў Віцебскім санаторыі. 8 красавіка іх забралі ў нашу інфекцыйную бальніцу, у маці з дачкой тэст станоўчы, у бацькі з сынам не. Як мінімум два дні жанчына кантактавала з усімі работнікамі Слонімскага БТІ, — паведамляюць чытачы. — Пасля гэтага санстанцыя апрацавала памяшканне, сабралі спісы работнікаў, толькі чатырох людзей адправілі на самаізаляцыю. Пры гэтым сёння прама з працоўнага месца забралі работніка з сімптомамі. Астатніх нават не лічаць кантактамі першага ўзроўню. Сказалі, што іх будуць маніторыць па тэлефоне.

Галоўны санітарны ўрач Слонімскага раёна Дзмітрый Дзерваедаў пацвердзіў Onliner, што ў горадзе ёсць ачаг каранавіруса. Ён пракаментаваў сітуацыю так:

— У Слоніме сапраўды ёсць хворыя. Што тычыцца гэтай сям'і, іх кантакты першага ўзроўню знаходзяцца на самаізаляцыі, кантакты другога ўзроўню могуць хадзіць на працу. У выпадку праявы ў іх прыкмет захворвання яны павінны паведаміць пра гэта наймальніку і падлягаюць самаізаляцыі. Тыя чатыры чалавекі, пра якія гаворыцца — - гэта кантакты першага ўзроўню, за імі ўстаноўлена назіранне. Саму сям’ю шпіталізавалі задоўга да таго, як мы вызначылі, што ў іх каранавірус.

— Нам пішуць, што жанчына пасля прыезду два дні была побач з многімі работнікамі БТІ, але толькі чацвёра з іх на ізаляцыі.

— Гэта яшчэ ні аб чым не кажа. Пытанне — як яна з імі кантактавала. Для гэтага мы і вызначаем кантакты першага і другога узроўняў.

Пакуль, па словах лекара, у Слоніме няма масавага заражэння людзей: выяўленыя выпадкі каранавіруса адзінкавыя. Начальнік Слонімскага БТІ на просьбу пракаментаваць сітуацыю кінула слухаўку. Набіралі некалькі разоў, але так ніхто і не адказаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025